Дэніел Паркер Коўк (па-ангельску: Daniel Parker Coke; 17 ліпеня 1745 — 6 сьнежня 1825) — ангельскі барыстэр і чалец парлямэнту.

Дэніел Коўк
Daniel Coke

Выкарыст. курсор для вызначэньня асобаў

Д'Эўэс КоўкДэніел КоўкГанна КоўкPlans for the new house?Hannah's plans?'i' to enlarge or use cursor to explore
Імя пры нараджэньні Дэніел Паркер Коўк
Род дзейнасьці адвакат і парлямэнтар
Дата нараджэньня 17 ліпеня 1745
Месца нараджэньня Дэрбішыр?
Дата сьмерці 6 сьнежня 1825
Месца сьмерці Дэрбі
Месца вучобы
Занятак барыстэр, палітык
Бацька Томас Коўк
Маці Матыльда Коўк

Біяграфія

рэдагаваць

Коўк быў адзінцом у сям’і барыстэра Томаса Коўка (17001776) і ягонай жонкі Матыльды Гудўін (17061777). Ён належаў да старажытнай дэрбішырскай сям’і Коўкаў з Трасьлі. Навучаўся ў Дэрбскай школе, оксфардзкім Куінс коледжы і Коледжы ўсіх сьвятых. Атрымаў ступень бакаляўра ў 1769 годзе і ў 1772 годзе ў Лінкалн Ін (Лёндан) ступень магістра.

Кар’ера

рэдагаваць

Коўк быў запрошаны ў суд у 1768 годзе і працаваў у якасьці барыстэра.

З 1776 па 1780 гады быў чальцом парлямэнту ад гораду Дэрбі, пазьней у 17801812 гг. ад Нотынггэму.

З 1793 году Коўк падтрымаў палітыку брытанскага ўраду за вайну з Францыяй. На агульных выбарах 1802 году Коўк згубіў шмат галасоў праз сваю прыхільнасьць да вайсковых дзеяньняў і высокіх коштаў на спажывецкія тавары. У выніку ён быў вымушаны аддаць парлямэнцкае месца доктару Джозэфу Бёрчу з Прэстана. Коўк хадайнічаў супраць вынікаў галасаваньня і ў траўні 1803 году перамог у новых выбарах. У чарговы раз пасьпяхова спаборнічаў зь Бёрчам у 1806 годзе.

Пасьля сыходу з парлямэнту да 1818 году працягнуў кар’еру ў якасьці старшыні дэрбішырскага суду квартальных сэсіяў.

Ніколі ня быў жанаты. Памёр у Дэрбі ў 1825 годзе.

Літаратура

рэдагаваць
  • Coke, Daniel Parker (1745–1825), barrister and politician by Mark Pottle in Oxford Dictionary of National Biography