Дэўтэр

ізатоп вадароду
(Перанакіравана з «Дэйтэрый»)

Дэўтэр (таксама дэўтэрый, дэйтэрый, сымбаль ²H альбо D; ад грэцкага Δευτερον і лацінскага Deuterium) — стабільны ізатоп вадароду з атамнай масай, роўнай двум (А = 2,01363). У прыродзе сустракаецца ў прапорцыі 0,0147% (прыблізна адзін атам дэўтэру на 7000 атамаў звычайнага вадароду).

Ядро дэўтэра складаецца з аднаго пратону і аднаго нэўтрону, тым часам як звычайны атам вадароду мае толькі адзін пратон. Такім чынам, ён мае ў два разы большую масу за прот (так часам называюць звычайны ізатоп вадароду, каб падкрэсьліць адрозьненьне ад дэўтэру і трыту), і з гэтай прычыны іхныя хімічныя ўласьцівасьці досыць моцна адрозьніваюцца. Хаця дэўтэр не зьяўляецца асобным хімічным элемэнтам яго часам абазначаюць літарай D (замест ²H).

У прыродзе дэўтэр сустракаецца як газ D2 (²H2).

Дэўтэр быў упершыню выяўлены ў 1931 годзе Гаральдам Клэйтанам Урэем, хімікам з Калюмбійскага ўнівэрсытэту. Урэй атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў хіміі за сваю працу ў 1934 годзе.

Дэўтэр разам з трытам ёсьць вельмі карысным для рэакцыі ядравага сынтэзу, з-за вялікага выхаду энэргіі пры рэакцыі D-T:

МэВ

Дэўтэр можа замяшчаць звычайны вадарод у малекулах вады і фармаваць цяжкую ваду (D2O). Менавіта цяжкая вада зьяўляецца найлепшым замядляльнікам у нэўтронаў. Для вытворчасьці 1 м³ цяжкае вады D2O неабходна каля 40000 м³ H2O.

Наяўнасьць дэўтэру ў зорках ёсьць моцным аргумэнтам у падтрымку тэорыі Вялікага выбуху (а не іншых тэорыяў узьнікненьня Сусьвету). Тэрмаядравыя рэакцыі ўнутры зорак зьнішчаюць дэўтэр. І фізыкам пакуль невядомая натуральная рэакцыя або працэс, апрача самога Вялікага выбуху, які б у выніку ствараў дэўтэр.

Дэўтэр шырока ўжываецца ў тэхніцы і мэдыцыне. Канада зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам дэўтэру на плянэце, каб забясьпечваць функцыяваньне свайго рэактару CANDU.

Глядзіце таксама

рэдагаваць