Дэйвід Спэнс

шатляндзкі вайсковец

Дэйвід Спэнс (па-ангельску: David Spence; 181817 красавіка 1877) — шатляндзкі вайсковец, уладальнік крыжа Вікторыі, найвялікшай і найпрэстыжнай узнагароды войскаў Вялікабрытаніі і Садружнасьці нацыяў.

Дэйвід Спэнс
David Spence
181817 красавіка 1877
Дэйвід Спэнс у якасьці целаахоўніка караля
Месца нараджэньня Інвэркітынг, Файф
Месца сьмерці Ламбэт, Лёндан
Прыналежнасьць Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Званьне палкавы старшыня (Regimental Sergeant-Major)
Частка 9-ы Каралеўскі ўланскі полк Яе Вялікасьці
Бітвы/войны Індыйскае паўстаньне 1857—1859
Першая англа-сікхская вайна
Другая англа-сікхская вайна
Узнагароды
Крыж Вікторыі
Крыж Вікторыі

Акалічнасьці

рэдагаваць

У часе Індыйскага народнага паўстаньня 1857—1859 гадоў Спэнс быў ува ўзросьце 40 гадоў у чыне сэржант-маёра 9-га Каралеўскага ўланскага палку. 17 студзеня 1858 году каля гораду Шунсабад (Індыя) праявіў надзвычайную мужнасьць, за якую быў узнагароджаны крыжом Вікторыі:

Палкавы сэржант-маёр Спэнс.

Дата валечнага акту 17 студзеня 1858.

За надзвычайную мужнасьць каля Шумсабаду 17 студзеня 1858 і за аказаньне дапамогі параненаму шарагоўцу Кіду, конь якога быў выведзены з бою, і выратаваньне яго ад вялікай колькасьці паўстанцаў.

Данясеньне генэрал-маёра сэра Джэймза Гоўпа Гранта, 8 красавіка 1858.

Арыгінальны тэкст  (анг.)
Troop Serjeant-Major Spence

Date of Act of Bravery, 17th January, 1858

For conspicuous gallantry on the 17th of January, 1858, at Shumsabad, in going to the assistance of Private Kidd, who had been wounded, and his horse disabled, and bringing him out from a large number of rebels. Despatch from Major-General Sir James Hope Grant, K.C.B., dated 8th April, 1858

— London Gazette: no. 22212, p. 5512, 24 December 1858.

Далейшае жыцьцё

рэдагаваць

Пазьней атрымаў званьне палкавога старшыні (вышэйшага вайсковага званьня ў катэгорыі старшынёвага складу ў марской пяхоце Вялікабрытаніі). У 1862 годзе стаў целаахоўнікам караля[1].

Ягоны крыж Вікторыі дэманструецца ў палкавым музэі 9-га/12-га палкоў каралеўскіх уланаў у Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць