Дэзманд Дос
Дэ́зманд То́мас Дос (па-ангельску: Desmond Thomas Doss; 7 лютага 1919, Лінчбург, Вірджынія, ЗША — 23 сакавіка 2006[1], П’едмант, Алабама, ЗША) — амэрыканскі вайсковец 307-га пяхотнага палку 77-я пяхотнай дывізіі. Першы з асобаў, што адмовіліся браць у рукі зброю(en), узнагароджаны мэдалём Пашаны, адзіны з трох дагэтуль узнагароджаных.
Дэзманд Дос Desmond Doss | |
7 лютага 1919 — 23 сакавіка 2006 (87 гадоў) | |
Дэзманд Томас Дос | |
Месца нараджэньня | Лінчбург, Вірджынія |
---|---|
Месца сьмерці | П’едмант, Алабама |
Прыналежнасьць | Армія ЗША |
Гады службы | 1942—1946 |
Званьне | капрал |
Частка | 77-я пяхотная дывізія |
Бітвы/войны | Бітва за Акінаву |
Узнагароды | Мэдаль Пашаны Бронзавая зорка Пурпурнае сэрца |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьДэзманд Дос нарадзіўся ў сям’і стэльмаха Ўільяма Томаса Доса і Бэрты Дос[2][3].
У красавіку 1942 запісаўся на вайсковую службу[4], аднак адмовіўся забіваць варожых жаўнераў і браць у рукі зброю з уласных адвэнтысцкіх перакананьняў. Служыў лекарам на Ціхаакіянскім фронце II сусьветнай вайны, ратаваў амэрыканскіх жаўнераў, не перастаючы прытрымлівацца рэлігійных перакананьняў: так, адмаўляўся выконваць якія-кольвек загады ў суботу. За гэта зазнаваў уціск і зьдзекі з боку афіцэраў і саслужбоўцаў. У красавіку 1945 року, пасьля высадкі на Акінаве, дзякуючы ягонай малітве полк захапіў 400-мэтровую скарпу(en) Маэда безь ніводнае страты і з адзіным раненьнем[5]. 5 траўня падчас бітвы за Акінаву ён спусьціў да ўзножжа скарпы 75 параненых жаўнераў свайго палку, знаходзячыся пад абстрэлам японскіх жаўнераў[6]. Гэтым учынкам ён здолеў заслужыць павагу сярод вайскоўцаў, а 12 кастрычніка 1945 року атрымаў мэдаль Пашаны з рук прэзыдэнта ЗША Гары Трумэна.
Тройчы быў паранены, неўзабаве перад дэмабілізацыяй захварэў на сухоты, з-за чаго пазбавіўся лёгкага[7][8]. У 1946 звольніўся са службы[9], пасьля чаго пяць гадоў лекаваўся ад раненьняў і хваробы[8].
З жонкай Фрэнсіс меў двух сыноў: Дэзманда-малодшага і Гаральда[1].
Дэзманд Дос сканаў у 2006 року ва ўласнай хаце ў П’едманце (Алабама) пасьля шпіталізацыі з-за праблемаў з дыханьнем[8], у адзін дзень зь яшчэ адным узнагароджаным мэдалём Пашаны, Дэйвідам Блікам. Пахаваны на Нацыянальных могілках Чатанугі (Тэнэсі).
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьПаводле Досавага жыцьця створаны дакумэнтальны фільм «Адмаўленец паводле сумленьня»[10] і мастацкі фільм «Хрыбет Нажоўкі(en)»[11].
У 1990 року адцінак 2-й аўтадарогі штату Джорджыя ў акрузе Ўолкер паміж 27-й аўтамагістральлю і 193-й аўтадарогай Джорджыі быў названы «Шашой мэдалю Пашаны Дэзманда Доса»[12]. У 2008 року дзьвюхмільны адцінак 9-й аўтадарогі штату Алабама ў П’едманце названы «Мэмарыяльнай шашой спадара Дэзманда Доса»[13].
У пачатку 1980-х рокаў у ягоны гонар была перайменаваная Лінчбурская школа, заснаваная царквой адвэнтыстаў сёмага дню[14].
Узнагароды
рэдагаваць- Мэдаль Пашаны
- Бронзавая зорка з адным дубовым лістком
- Пурпурнае сэрца з двума дубовымі лісткамі
- Прэзыдэнцкая адзнака часткі
- Мэдыль «За годную службу»
- Мэдаль «За амэрыканскую кампанію»
- Мэдаль «За азіяцка-ціхаакіянскую кампанію» з трыма зоркамі службы
- Мэдаль «За перамогу ў Другой сусьветнай вайне»
- Мэдаль «За вызваленьне Філіпінаў» з адной зоркай службы
- Баявы мэдыцынскі значык
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Burial Set April 3 At National Cemetery For Medal Of Honor Winner Desmond Doss (анг.) Chattanoogan Праверана 31 жніўня 2016 г.
- ^ In Memory of Harold Edward Doss (анг.). Brown Funeral Home. Праверана 31 жніўня 2016 г.
- ^ Desmond T. Doss (анг.) The American Legion Desmond T. Doss Праверана 31 жніўня 2016 г.
- ^ Electronic Army Serial Number Merged File, ca. 1938—1946 (Enlistment Records) (анг.). The National Archives. Праверана 31 жніўня 2016 г.
- ^ Bethanne Kelly Patrick. Army Cpl. Desmond T. Doss (анг.) Military.com Праверана 31 жніўня 2016 г.
- ^ Татьяна Ноэль-Цигульская. Самый маловероятный герой (рас.) // Акцент. — 2012. — № 4.
- ^ Herndon, Booton The Unlikeliest Hero. — Boise, Idaho: Pacific Press Publishing Association, 1967. — 182 с. — ISBN 0-8163-2048-9
- ^ а б в Goldstein, Richard (25 сакавіка 2006) Desmond T. Doss, 87, Heroic War Objector, Dies (анг.). The New York Times. Праверана 31 жніўня 2016 г.
- ^ Doss, Desmond, Cpl (анг.) Together we served Праверана 31 жніўня 2016 г.
- ^ The Conscientious Objector (2004) (анг.). IMDb. Праверана 31 жніўня 2016 г.
- ^ Hacksaw Ridge (2016) (анг.). IMDb. Праверана 31 жніўня 2016 г.
- ^ Walker County (анг.) // Calhoun Times, September 1, 2004 г. Праверана 31 жніўня 2016 г.
- ^ Doss Memorial Highway honors World War II hero (анг.) Rome news tribune Праверана 31 жніўня 2016 г.
- ^ History (анг.). Desmond T. Doss christian academy. Праверана 31 жніўня 2016 г.
Літаратура
рэдагаваць- Doss, Frances M. Desmond Doss: Conscientious Objector. — Pacific Press Publishing Association, 2005. — ISBN 978-0-8163-2124-7
- Doss, Frances M. Desmond Doss: In God's care: The unlikeliest hero and Congressional Medal of Honor recipient. — The College Press, 1998.
- Herndon, Booton The Unlikeliest Hero: The Story of Desmond T. Doss, Conscientious Objector Who Won His Nation's Highest Military Honor. — Mountain View, California: Pacific Press Publishing Association, 2004. — ISBN 978-0-8163-2048-6
- Marc Leepson Desmond Thomas Doss (1919—2006) // Dictionary of Virginia Biography. — Library of Virginia.
- Marc Leepson. Wonder Man of Okinawa // Military History. — 2008. — Т. 25. — № 4.
- Matthew Soper. Desmond Doss: A War Hero Without a Gun // Incredible People Magazine. — April 2002.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДэзманд Дос — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (анг.)
- Хрысьціянская акадэмія імя Дэзманда Доса (анг.)
- Find a grave (анг.)
- Дакумэнтальны фільм «Адмаўленец паводле сумленьня» на YouTube (анг.)