Дэбора Кер
Дэбора Кер (па-ангельску: Deborah Kerr; 30 верасьня 1921, Гэленсбург, Шатляндыя — 16 кастрычніка 2007, Боўтсдэйл, Сафалк, Ангельшчына) — брытанская тэатральная, тэлевізійная й кінаакторка, уладальніца прэміі «Залаты Глёбус» за фільм «Кароль і я», а таксама ганаровых прэміяў «Оскар», BAFTA і ўзнагароды Канскага кінафэстывалю.
Дэбора Кер | |
па-ангельску: Deborah Kerr | |
Дэбора Кер на фота Элана Ўорэна (1973) | |
Дата нараджэньня | 30 верасьня 1921 |
---|---|
Месца нараджэньня | Гэленсбург, Шатляндыя |
Дата сьмерці | 16 кастрычніка 2007 (86 гадоў) |
Месца сьмерці | Боўтсдэйл, Сафалк, Ангельшчына |
Прычына сьмерці | хвароба Паркінсона[d] |
Месца пахаваньня | |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | 1940—1986 |
Бацька | Arthur Charles Kerr Trimmer[d][1] |
Маці | Kathleen Rose Smale[d][1] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0000039 |
Дэбора шэсьць разоў намінавалася на «Оскар» як «Найлепшая акторка», але ніводнага разу не атрымлівала перамогу ў гэтай намінацыі. Тым ня менш, у 1994 годзе Амэрыканская кінаакадэмія ўручыла ёй ганаровую статуэтку «Оскара» за «Дасягненьні ўсяго жыцьця».
Шатляндзкае вымаўленьне ейнага прозьвішча гучыць падобна да англельскага слова care, але калі яна пачала сваю кар’еру ў Галівудзе прадусарамі было вырашана, што ейнае прозьвішча павінна прамаўляцца як англельскае car. Для таго, каб пазьбегнуць блытаніны, Луіс Б. Маер нават прыдумаў прымаўку «Kerr rhymes with Star!».
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДэбора Кер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Дэбора Кер (анг.) на сайце IMDb
- Нэкралёг у The Times, 19 кастрычніка 2007 (анг.)
- Нэкралёг у The Independent, 19 кастрычніка 2007 (анг.)
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.