Дункан Лоўрэнс

нідэрляндзкі сьпявак

Дункан Дэ Моар (па-нідэрляндзку: Duncan De Moor), псэўданім Дункан Лоўрэнс (па-ангельску: Duncan Laurence; 11 красавіка 1994, Спэйкэнісе, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі поп-сьпявак, пераможца конкурсу песьні «Эўрабачаньне-2019», які адбыўся ў Тэль-Авіве, Ізраіль[4][5] зь песьняй «Arcade».[6]

Дункан Лоўрэнс
Дата нараджэньня 11 красавіка 1994(1994-04-11) (30 гадоў)
Месца нараджэньня
Занятак сьпявак, аўтар-выканаўца
Псэўданімы Duncan Laurence[1][2][3]
Жанры поп
Інструмэнты голас[d] і фартэпіяна
Псэўданімы Duncan Laurence[1][2][3]
Лэйблы Universal Music Group
Узнагароды
Сайт duncanlaurence.nl (анг.)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 2012 годзе выйграў гарадзкі конкурс талентаў у Брыле. Праз год заснаваў уласную групу The Slick and Suited, зь якой распачаў сваю музычную кар’еру ў Рок-акадэміі ў Тылбургу і выступіў у 2013 годзе на фэсьце Eurosonic Noorderslag у Гронінгене. Граў у калектывах Акадэміі, скончыў яе ў 2017 годзе. Ён удзельнічаў у пятым сэзоне «Голасу Галяндыі» пад кіраўніцтвам Ільзэ Дэ-Лангі[7]. Разам з Джыхадам Рамуні ў 2018 годзе напісаў песьню «Closer» для альбома карэйскага гурту TVXQ «New Chapter #1: The Chance of Love»[8].

У 2019 годзе прадстаўляў Нідэрлянды на конкурсе «Эўрабачаньне-2019» у Тэль-Авіве (Ізраіль) зь песьняй «Arcade». У выніку перамог у шоў, атрымаўшы 492 балы (231 бал ад журы і 261 бал ад гледачоў).

Асабовае жыцьцё

рэдагаваць

У сваім акаўнце Instagram у кастрычніку 2018 году адзначыў камінг-аўт як бісэксуал[9]. На прэс-канфэрэнцыі незадоўга да фіналу «Эўрабачаньня» Лоўрэнс пацьвердзіў сваю арыентацыю: «я больш, чым проста мастак, я чалавек, я жывая істота, я бісэксуал, я музыка, я змагаюся за ідэі. І я ганаруся, што ў мяне ёсьць шанец паказаць, кім я ёсьць»[10].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць