Дуброўская ГЭСмалая гідраэлектрастанцыя на Дуброўскім вадасховішчы ў Смалявіцкім раёне. Вызначаная магутнасьць 150 кВт, штогадовая выпрацоўка электраэнэргіі ~1 млн кВт*гадзін, што дастаткова для забесьпячэньня электраэнэргіяй ~750 прыватных дамоў. Уведзена ў эксплюатацыю ў 2002 годзе. Будаўніцтва пачалося ў сьнежні 2001, работы выконвала ПМК-79 ААТ «Салігорсквадбуд». У турбіннай камэры ўсталяваныя дзьве турбіны вытворчасьці ТАА «Прамысловы саюз – Энэргія» (Горадня) па 75 кВт кожная. Ад вадазаборнага збудаваньня да турбін вада падаецца па бэтонным галерэям, далее — па двум вадаводам дыямэтрам 1400 мм і даўжынёй 30 мэтраў.