Дубаўка (рака)
рака ў Беларусі
Ду́баўка (у высокай плыні — Асе́ча) — рака ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці, у басэйне ракі Дзьвіны. Даўжыня 22 км. Плошча вадазбору 177 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,6‰.
Дубаўка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Клюшова |
Вусьце | воз. Езярышча |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 22 км |
Плошча басэйну | 177 км² |
Нахіл воднай паверхні | 3,6 ‰ |
Асноўны прыток — рака Карляча (праваруч).
Пачынаецца за 1 км на захад ад вёскі Клюшова. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша. Упадае ў возера Езярышча з паўднёвага ўсходу за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Жукава[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 157
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 157