Дрыгва (гурт)

беларускі мэталёвы гурт

«Дрыгва́» — беларускі паганскі фольк-мэтал гурт. Ён вылучаецца сваім гучаньнем, у якім сумешваюцца мілагучнасьць традыцыйных інструмэнтаў з жорсткасьцю гітарных рыфаў. У асобных колах гурт лічыцца легендарным і адным з найвыдатнейшых прадстаўнікоў паганскай сцэны. Песьні гурту выключна на беларускай мове. Гурт існуе 2006—2014 гг. і зь 2017 па сёньняшні дзень.

Дрыгва
Гады 2006—2014
2017 — нашы дні
Краіна
Месца ўтварэньня Магілёў, Беларусь
Мова беларуская
Жанр фолькавы мэтал
паганскі мэтал
Выдавец «Graillight Productions»
«First Line Records Division»
Удзельнікі На стан 2019 году:
Віталь Беразоўскі
Аляксей Сьцяцюк
Аляксандр Талкачоў
Віталь Ляўчук
vk.com/drygvband

Пры запісе «Кола часу»

рэдагаваць
  • Віталь Беразоўскі — сьпевы, бас-гітара, тэксты
  • Аляксей Сьцяцюк — музыка, гітара
  • Уладзімер — барабаны
  • Максім Аляксеў — клавішы

Пры запісе «Сын магутнага рода»

рэдагаваць
  • Віталь Беразоўскі — сьпевы, тэксты
  • Аляксей Сьцяцюк — музыка, гітара
  • Аляксандар — бас-гітара

Пры запісе «Ланцугі мінулых стагоддзяў»

рэдагаваць
  • Віталь Беразоўскі — сьпевы, бас-гітара, тэксты
  • Аляксей Сьцяцюк — кампазытар, гітара, флейта, клавішы

Пры запісе «Вогнепаклоннік» (на хвілю напісаньня артыкулу)

рэдагаваць
  • Віталь Беразоўскі — сьпевы, бас-гітара, тэксты
  • Аляксей Сьцяцюк — гук, музыка
  • Аляксандар Талкачоў — бас-гітара
  • Віталь Ляўчук — бубны

Гісторыя гурту

рэдагаваць

Ідэя стварэньня гурту «Дрыгва» нарадзілася ў 2006 ў горадзе Магілёў. Першыя рэпэтыцыі адбыліся ўвесну таго ж году. Першапачатковы склад налічваў 4-х музыкаў (рытм, сола, ударныя, бас/сьпевы), пазьней у гурце зьявіўся клавішнік. Тады быў запісаны першы дема-матэрыял зь 5 песьняў. З самага пачатку існаваньня гурту ў яго была праблема са складам, які часта мяняўся і быў нестабільны, але ў 2009 годзе выдаецца дэмаальбом «Кола Часу», які быў выдадзены ў лічбавым фармаце. У 2010 г. выдаецца дэбютны альбом «Сын магутнага рода» лэйбламі «Graillight Productions» и «First Line Records Division». У 2010—2011 гадах выдаюцца сумесныя сынглы са «Сваргой». У 2012 г. выдецца міні-альбом «Ланцугі мінулых стагодзьдзяў». 27 сакавіка 2014 году гурт абвесціў на афіцыяльнай суполцы пра свой распад. Але 3 чэрвеня 2017 году выдаецца сынгл «Паляваньне» разам з каверам песьні гурту «Apraxia». У тым жа годзе выдаецца сынгл «Крывавая гамарня». У 2019 годзе выходзіць сынгл «Вогнепаклоннік». Усе песьні «Дрыгвы» былі запісаныя ў хатняй студыі Аляксея «DRYGVA Studio».

Творчасьць

рэдагаваць

Міні-альбомы

рэдагаваць
  • В пасти новой войны (У пашчы новай вайны, 2010)
  • Вольница (Вольніца, 2011)
  • Паляваньне (2017)
  • Крывавая гамарня (2017)
  • Вогнепаклоньнік (2019)
  • Кругі на вадзе (2020)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць