Дрыгавіцкая зямля
Дрыгавіцкая зямля (па-ўкраінску: Дрего́вицька земля́) — адмінінстрацыйная адзінка першага ўзроўню Украінскай Народнай Рэспублікі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляўся горад Мазыр. (па-ўкраінску: Мо́зир) На захадзе межавала з Падляшшам (па-ўкраінску: Підля́шшя), на поўначы мела выхад да дзяржаўнай мяжы з Беларускай Народнай Рэспублікай, на ўсходзе — зь Севершчынай (па-ўкраінску: Сі́верщина), на поўдні — з Чарнігаўшчынай (па-ўкраінску: Черні́гівщина), Драўлянскай зямлёй (па-ўкраінску: Древля́нська земля), Пагарыньнем (па-ўкраінску: Погори́ння) ды Валыньню (па-ўкраінску: Воли́нь). Большая частка тэрыторыі зямлі цяпер уваходзіць з склад Беларусі, а менавіта Гомельскай і Берасьцейскай абласьцей. Паўднёва-заходняя частка Зямлі ўваходзіць ў склад Украіны (часткі Ровенскай ды Валынскай абласьцей).
Стварэньне
рэдагавацьЗямля была створана паводле Закону «аб адміністрацыйна — тэрытарыяльным падзеле УНР» які быў прыняты 2 — 4 сакавіка 1918 году. Замест губэрняў ствараліся новыя адмінінстрацыйныя адзінкі — «Землі» (па-ўкраінску: Зе́млі, ў ад. ліку Земля́). Усяго, паводле новага адміністрацыйна — тэрытарыяльнага падзелу УНР стваралася 32 Зямлі.
Скасаваньне
рэдагавацьАрганізацыя ўлады не была канчаткова скончана. Пасьля дзяржаўнага перавароту 29 красавіка 1918 году і стварэньня гетманату, Дрыгавіцкая зямля, як адміністрацыйная адзінка была скасаваная.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Мапа Ўкраінскай Народнай Рэспублікі (з падзелам на Землі)(недаступная спасылка) (укр.)
- Проблема соборності українських земель у добу Центральної Ради (укр.)
Гэта — накід артыкула па гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |