Дом (кінастудыя)
Каляктыў вытворцаў стужак «Дом» (па-польску: Zespół Producentów Filmowych Dom) — польскае таварыства па вытворчасьці кінастужак. Сярод вырабаў можна назваць Футбольны покер, які зьнялі ў 1988 годзе. Таварыства было заснаванае 15 красавіка 1986 году ў ПНР[1]. Было закрытае ў канцы 1990-ых гадоў. Аднак запіс аб закрыцьці быў унесены ў дзяржаўны сьпіс закрытых прадпрыемстваў Польшчы толькі ў 2011 годзе[2].