Помнік грамадзянскай архітэктуры
Дом лекара
Дом лекара
Дом лекара
Краіна Беларусь
Места Гомель
Каардынаты 52°25′45.27″ пн. ш. 31°00′22.37″ у. д. / 52.4292417° пн. ш. 31.0062139° у. д. / 52.4292417; 31.0062139Каардынаты: 52°25′45.27″ пн. ш. 31°00′22.37″ у. д. / 52.4292417° пн. ш. 31.0062139° у. д. / 52.4292417; 31.0062139
Архітэктурны стыль мадэрн
Аўтар праекту Станіслаў Шабунеўскі
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Дом лекара на мапе Беларусі
Дом лекара
Дом лекара
Дом лекара
Дом лекара на Вікісховішчы

Дом ле́кара — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Гомлі. Знаходзіцца ў цэнтры места пад адрасам вуліца Ірынінская, 11. Твор архітэктуры мадэрну. Цяпер тут месьціцца Дом грамадзянскіх абрадаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваны дом лекара збудавалі ў 1903 годзе паводле праекту архітэктара Станіслава Шабунеўскага.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры мадэрну. Да 1-павярховага будынка з боку двара далучаецца гаспадарчая прыбудова. Кампазыцыя галоўнага фасада, які выходзіць на чырвоную лінію забудовы вуліцы, сымэтрычная. Галоўны ўваход вылучаецца прастакутным ганкам, завершаным фігурным атыкам, які падтрымліваюць дзьве квадратныя калёны. Роўніцы калёнаў аздабляюцца ляпным дэкорам. Дэкаратыўныя ляпныя дэталі аздабляюць прасьценкі паміж 6 высокімі вокнамі і карнізы. На атыку — ляпны фамільны вэнзэль былых уладальнікаў дома.

Унутраны плян калідорны[1].

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 156.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.