Дом Науру
Дом Нау́ру (афіцыйная назва Колінс-Стрыт 80[1]) — 52-павярховы будынак у Мэльбурне, Аўстралія.
Дом Науру | |
Nauru House | |
Тып | офісны будынак |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Аўстралія, Мэльбурн |
Сканчэньне будаўніцтва | 1977 |
Вышыня з антэнай | 190 м |
Дах | 183 м |
Колькасьць паверхаў | 52 |
Агульная плошча | 50 500 м² |
Архітэктар | Perrott Lyon Timlock & Kesa |
Каардынаты | 37°48′48″ пд. ш. 144°58′15″ у. д. / 37.81333° пд. ш. 144.97083° у. д.Каардынаты: 37°48′48″ пд. ш. 144°58′15″ у. д. / 37.81333° пд. ш. 144.97083° у. д. |
Дом Науру |
Па заканчэньні будаўніцтва стаў самым высокім будынкам у горадзе, пакуль у 1980 годзе гэты рэкорд ня быў пабіты. Будаўніцтва вялося з 1972 па 1977 гады і стала часткай інвэстыцыйнай праграмы ўраду Науру. Будынак васьмікутны і ў наш час мае алюмінавы фасад. Агульная плошча 50,5 тыс. м². Вышыня бязь вежы на даху 183 м, зь ёй 190 м.
Эканамічны крызіс прымусіў урад Науру прадаваць сваю замежную ўласнасьць, і цяпер Дом Науру належыць Квінслэндзкай інвэстыцыйнай карпарацыі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Nauru House. Emporis.com. Праверана 2008-07-28 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДом Науру — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў