Домін — мужчынскае імя.

Domin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Duomo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-)
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Домін»

Паходжаньне

рэдагаваць

Домін (Domin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -дом- (-тум-) (імёны ліцьвінаў Туміла, Тумар, Даматурт; германскія імёны Tumila, Thumer, Domedrudis) паходзіць ад гоцкага dōms 'вырак, суд; слава'[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: шляхтичовъ… Яна Доминовича (7 жніня 1601 году)[3]; Domin Michalewicz (1641 год)[4]; p. Malcher Dominowicz (1690 год)[5].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Мальхер Даміновіч — троцкі шляхціц, які ўпамінаецца ў 1690 годзе

Доміны (Domin) гербу Юноша — літоўскі шляхецкі род[6].

На 1903 год існаваў засьценак Домінішкі ў Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губэрні[7], на 1909 год — засьценак Домінава ў Менскім павеце Менскай губэрні[8].

На гістарычнай Упіччыне існуе вёска Домінішкі, у гістарычнай ПрусііДомнаў.

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 416.
  2. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 95.
  3. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 186.
  4. ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 112.
  5. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 161.
  6. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Rzeszów, 2001. S. 342.
  7. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 203.
  8. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 54.