Догінг
До́гінг (ад анг. dog — «сабака») — ангельскае слэнгавае паняцьце, якое пазначае сэкс у публічных месцах на вачох іншых людзей (як у сабак), часта ў парках або на імправізаваных пікніках. Часам супастаўляецца з оргіяй або сьвінгам, аднак догінг не абавязкова разумее пад сабой «выпадковасьць» плоцевых сувязяў. У догінгу можа прымаць удзел сямейная пара і не пераходзіць пры гэтым фармальную грань блуду. Асноўны акцэнт у догінгу робіцца на атрыманьне задавальненьня ад эксгібіцыянізму і вуаерызму, гэта значыць на дэманстратыўным сэксе на вачох іншых, часта незнаёмых людзей, аднак публіка ў сваю чаргу таксама можа быць загадзя (праз Інтэрнэт) папярэджаная аб дзействе і сьвядома прыходзіць паглядзець на сэкс.
Падчас жнівеньскіх падзеяў у Менску 2020 міністэрства абароны Беларусі ў афіцыйных прэс-рэлізах давала прыкладам беларускага догінгу здымак двух дзяўчынак, якія цалаваліся перад вайскоўцамі за калючым дротам каля стэлы «Менск - горад-герой»(be) (праз два дні прэс-рэліз быў выдалены)[1].