Дзіў
Дзіў або Дзіва — боства ў славянскай міталёгіі; у беларусаў вярхоўнае боства, выціснутае ў хрысьціянскія часы словам Бог[1].
Назва
рэдагавацьРазглядаецца як імя аднаго індаэўрапейскага кораню з Дзьяўс, Дзевас (летувіскае) і Дэўс (лацінскае)[1].
Адзначаюцца пералелі і магчымыя повязі з старажытнаіранскай і старажытнагрэцкай міталёгіяй[2].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае ўсходнегерманскую этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, Deiwe — старажытнае індаэўрапейскае слова, тоеснае з старагерманскім Teiwa (імя бога вайны)[3].
Гісторыя
рэдагавацьУпамінаецца ў старажытных славянскіх помніках нароўні зь Перуном і Хорсам: «овъ Дыю жьрет, а другыи Дивии» (жаночая форма), «требу кладут… Дивѣ, Перуну, Хорсу» («Слова о том како погани суще языци кланялися идоломъ», ХІ ст.)[1].
Некалькі разоў упамінаецца ў «Задоршчыне»: «а уже диво кличет под саблями татарскими, а тѣм богатырем под ранами слава и честь», «кликнуло диво в Русьской землѣ, велить послушати грозным землям» і «Уже вержено диво на землю»[4].
Бытуе ў фальклёры заходніх і паўднёвых славянаў як дэманічная істота, часта зьвязаная зь лесам, і, як правіла, ужываецца ў форме жаночага, але часам і мужчынскага роду[2].
Яшчэ ў 1926 годзе адзначалася, што ў ваколіцах Опсы на Браслаўшчыне: «веруць у Дзіва, называючы яго ні то нейкім богам, ні то так надпрыроднай істотай»[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Ластоўскі В. Дзіў // Крывіч. № 1 (11), студзень-чэрвень 1926. С. 112.
- ^ а б Дидди К. К осмыслению термина Див в «Слове о полку Игореве» // Sub specie aeternitatis. Сборник научных статей к 60-летию Вадима Борисовича Крысько. — М.: Азбуковник, 2021, С. 322.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 29.
- ^ Дидди К. К осмыслению термина Див в «Слове о полку Игореве» // Sub specie aeternitatis. Сборник научных статей к 60-летию Вадима Борисовича Крысько. — М.: Азбуковник, 2021, С. 322.
Літаратура
рэдагаваць- Ластоўскі В. Дзіў // Крывіч. № 1 (11), студзень-чэрвень 1926. С. 112.
- Дидди К. К осмыслению термина Див в «Слове о полку Игореве» // Sub specie aeternitatis. Сборник научных статей к 60-летию Вадима Борисовича Крысько. — М.: Азбуковник, 2021, С. 321—328.