Дзіцячая парнаграфія

Дзіцячая парнаграфія — парнаграфічныя матэрыялы з удзелам непаўналетніх. У заканадаўстве большасьці краінаў утрымваецца строгая забарона на стварэньне, распаўсюджаньне й захоўваньне падобных матэрыялаў. Дадатковым пратаколам да Канвэнцыі пра правы дзіцяці ад 25 траўня 2000, датычным гандлю дзецьмі, дзіцячай прастытуцыі й дзіцячай парнаграфіі, дзіцячая парнаграфія вызначаецца як «кожная выява якімі б там ні было сродкамі дзіцяці, якое зьдзяйсьняе рэальныя ці змадэляваныя шчыра плоцевыя дзеяньні, ці кожная выява полавых органаў дзіцяці галоўным чынам у сэксуальных мэтах» (ст. 2c)[1][2].

Беларусь рэдагаваць

Паводле артыкула 343/1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь 1999 году, «выраб або захоўваньне з мэтай распаўсюду або рэклямаваньня ці распаўсюд, рэклямаваньне, трансьляцыя або публічны паказ парнаграфічных матэрыялаў, друкаваных выданьняў, кіна-, відэафільмаў або сцэнаў парнаграфічнага зьместу, іншых прадметаў парнаграфічнага кшталту з выявай заведама непаўналетняга — караюцца папраўчымі працамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да 4 гадоў, або пазбаўленьнем волі на той самы тэрмін». Пагатоў «тыя ж дзеяньні, учыненыя асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам ... або групай асобаў паводле папярэдняй змовы ці з выкарыстаньнем глябальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт, іншай сеткі электрасувязі агульнага карыстаньня або вылучанай сеткі электрасувязі, а таксама выкарыстаньне заведама непаўналетняга для вырабу парнаграфічных матэрыялаў, друкаваных выданьняў, кіна-, відэафільмаў або сцэнаў парнаграфічнага зместу, іншых прадметаў парнаграфічнага кшталту зь яго выявай — караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў». Тыя ж «дзеяньні..., учыненыя арганізаванай групай, а таксама выкарыстаньне заведама малалетняга для вырабу парнаграфічных матэрыялаў, друкаваных выданьняў, кіна-, відэафільмаў або сцэнаў парнаграфічнага зместу, іншых прадметаў парнаграфічнага характару зь яго выявай — караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад 5 да 13 гадоў»[3]. Існуюць выпадку прымяненьня пакараньняў за выраб дзіцячае парнаграфіі[4].

Беларуская вытворчасьць рэдагаваць

Нягледзячы на забароны існуе вытворчасьць дзіцячае парнаграфіі. Удзел прымаюць таксама асобы папярэдне не каральныя за злачынствы.Прыклад спосабу вытворчасьці:

– Паводле дадзеных сьледзтва, у 2017 годзе падазраваны займаўся стварэньнем сцэнарыяў фільмаў парнаграфічнага зьместу. Па гэтых сцэнарыях двое жыхароў Украіны выраблялі відэаролікі з удзелам малалетняга. Устаноўлены выпадак, калі ў здымках удзельнічала пяцігадовае дзіця. Для забесьпячэньня кансьпірацыі пры разьліках падазраваны выкарыстоўваў крыптакашалёк. У далейшым адзьнятыя відэаматэрыялы разьмяшчаліся на спэцыялізаваных сайтах з мэтай продажу.

— 40-гадовы мянчук падазраецца ў вырабе дзіцячай парнаграфіі/[5]

Сяргей Колтун, намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня МУС заявіў:

– "Мы з вамі ўсе дарослыя людзі і павінны ўсьведамляць, што гэта не нармальна, калі дарослы чалавек у сябе захоўвае дзесьці на камп’ютары або яшчэ ў нейкай іншай якасьці дзіцячую парнаграфію. Мы ўсьвядомім, ён ад простага сузіраньня можа перайсьці да актыўных дзеяньняў".

— У Мінску праходзіць тыдзень, прысвечаны праблемам гандлю людзьмі[6]

Вытворчасьць дзіцячае парнаграфіі можа доўжыцца гадамі, а нават і дзесяцігодзьдзямі[7][8][9]. Беларусь мае свае порнастудыі[10].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ ФАКУЛЬТАТИВНЫЙ ПРОТОКОЛ К КОНВЕНЦИИ О ПРАВАХ РЕБЕНКА, КАСАЮЩИЙСЯ ТОРГОВЛИ ДЕТЬМИ,ДЕТСКОЙ ПРОСТИТУЦИИ И ДЕТСКОЙ ПОРНОГРАФИИ
  2. ^ Дзіцячая парнаграфія (рас.) // Інфармацыйна-аналітычны рэсурс юрыдычнай тэрміналёгіі нацыянальнага заканадаўства, 2018 г. Праверана 10 кастрычніка 2018 г.
  3. ^ Артыкул 343/1. Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага кшталту з выявай непаўналетняга (рас.) // Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, 2017 г. Праверана 10 кастрычніка 2018 г.
  4. ^ 40-гадовы мянчук падазраецца ў вырабе дзіцячай парнаграфіі/
  5. ^ Радыё Рацыя
  6. ^ БТ
  7. ^ Беларускі партызан. Педафіл арганізоўваў замежнікам сэкс-туры ў Беларусь: гвалтавалі маленькіх дзяўчынак, іх маці ўсё ведалі і самі здымалі порна (бел.) Праверана 18 траўня 2021 г.
  8. ^ Эўрарадыё Педафіл некалькі гадоў ладзіў для замежнікаў сэкс-туры ў Беларусь (бел.) Праверана 18 траўня 2021 г.
  9. ^ Педафіл арганізоўваў замежнікам сэкс-туры ў Беларусь: гвалтавалі маленькіх дзяўчатак, іх маці ўсё ведалі і самі здымалі порна (бел.) Праверана 18 траўня 2021 г.
  10. ^ Тэлебачаньне СТВ «Матери девочек были осведомлены». В Минске пресекли работу детской порностудии, среди пострадавших даже 5-летние (рас.) Праверана 18 траўня 2021 г.