Дзісенскі Чайлд-Гарольд
«Дзісенскі Чайлд-Гарольд» (на ідышы: דיסנער טשײַלד האַראָלד) — сатырычная паэма Мойшэ Кульбака, напісаная ў 1933 годзе ў Менску[1]. Назва паэмы зьяўляецца адсылкай да вядомай паэмы Джорджа Байрана «Вандроўкі Чайлд-Гарольда(en)».
Дзісенскі Чайлд-Гарольд | |
דיסנער טשײַלד האַראָלד | |
Бэрлін у 1920-х, месца дзеяньня паэмы | |
Жанр: | сатырычная паэма |
---|---|
Аўтар: | Мойшэ Кульбак |
Мова арыгіналу: | ідыш |
Год напісаньня: | 1933 |
Публікацыя: | 1933 |
Пераклад на беларускую: | Фрагмэнт перакладу паэмы Ганны Янкуты |
Электронная вэрсія |
Паэма была адзіным буйным паэтычным творам менскага пэрыяду творчасьці Мойшэ Кульбака[2]. Дзеяньні паэмы разгортваюцца ў Бэрліне пачатку 1920-х гг., твор мае аўтабіяграфічны характар[3]. Мойшэ Кульбак у паэме падрабязна апісаў свой бэрлінскі пэрыяд жыцьця, у тым ліку працу суфлёрам.
Пераклад
рэдагавацьНа беларускую мову паэму перакладалі Сяргей Шупа, Ганна Янкута[4], Лявон Баршчэўскі[5]. Паэма таксама неаднаразова перакладалася на іншыя мовы, у тым ліку на ангельскую[6]. Сяргей Шупа ўзгадваў, што яго ідэя выдаць поўны пераклад паэзіі Мойшэ Кульбака ўзьнікла пасьля параўнаньня перакладаў «Дзісенскага Чайлд-Гарольда»:
Падыходзіць да канца праца над ужо згаданым Поўным зборам паэзіі. Гэта будзе, як для нашых умоваў, выданьне экспэрымэнтальнае. А ідэя ўзьнікла так. Я параўноўваў між сабой пяць ці шэсьць розных перакладаў паэмы Кульбака “Дзісенскі Чайлд-Гарольд”, зачытваў іх уголас маёй жонцы Весьне (выдавецтва “Вясна” (Прага)) – і мы пагадзіліся, што найбольш дух арыгіналу захаваў нямецкі пераклад. Але нюанс у тым, што гэта быў адзіны пераклад, дзе не была захаваная форма твору – рытм і рыфмы. Астатнія перакладчыкі, імкнучыся заціснуць паэзію Кульбака ў зададзеныя фармальныя рамкі, былі вымушаныя нечым ахвяраваць, нешта выкідаць, нешта дапісваць за аўтара[7]. | ||
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мойшэ Кульбак
- ^ Мойшэ Кульбак. Зэлмэняне, пераклад і пасьляслоўе — Сяргей Шупа, Выдавецтва Вясна, Прага, 2024 г. 376 с., с. 350.
- ^ Мойшэ Кульбак. Зэлмэняне, пераклад і пасьляслоўе — Сяргей Шупа, Выдавецтва Вясна, Прага, 2024 г. 376 с., с. 351.
- ^ Мойшэ Кульбак. Змагацца мы і жыць павінны
- ^ Мойшэ Кульбак і «Галіяфы»
- ^ Childe Harold of Dysna
- ^ Ідыш. Вяртаньне