Дзір (кіеўскі князь)
Дзір (? — 882) — вараг з дружыны Рурыка, кіеўскі князь у 864—882 гадох (кіраваў разам з Аскольдам).
Дзір (кіеўскі князь) | |
князь | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | IX стагодзьдзе |
Памёр | 882, |
Пахаваны |
Біяграфія
рэдагавацьПаводле Аповесьці мінулых часоў, Дзір з Аскольдам былі дружыньнікамі (баярамі) наўгародзкага князя Рурыка. Яны захапілі ўладу над палянамі, якія ў гэты час ня мелі свайго князя і плацілі даніну хазарам. У 866 годзе з дазволу Рурыка выправіліся на Царград, але пацярпелі паразу, па якой вярнуліся ў Кіеў.
У 882 годзе ў Кіеў прыбылі нашчадкі Рурыка Алег і Ігар, якія абясьцілі Аскольда і Дзіра ўзурпатарамі і забілі іх.
Курган Дзірава магіла месьціцца ў кіеўскім «горадзе Яраслава» пры саборы Сьвятой Ірыны[1].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Петрухин В. Я. Аскольд и Дир // Древняя Русь в средневековом мире: Энциклопедия / Институт всеобщей истории РАН; Под ред. Е. А. Мельниковой, В. Я. Петрухин. — М., 2014. С. 44.