Дзяржаўная рада Славаччыны

Дзяржа́ўная ра́да Слава́цкай Рэспу́блікі (па-славацку: Štátna rada Slovenskej republiky) — дзяржаўны орган Першае Славацкае Рэспублікі, які павінны быў служыць пасярэднікам між прэзыдэнта, сойму, ураду й палітычных партыяў (даваць прэзыдэнту рэспублікі й ураду водгукі). Рада была ўтвораная канстытуцыйным законам аб канстытуцыі Славацкае Рэспублікі ад 21 ліпеня 1939 году. Хоць Дзяржаўная рада павінная была быць важным органам, фактычна яна магла толькі даваць рэкамэндацыі[1].

Дзяржаўная рада Славаччыны
Štátna rada Slovenskej republiky
Дата ўтварэньня 21 ліпеня 1939 году
Дата спыненьня існаваньня 1945 рок
Тып дзяржаўная арганізацыя
Юрыдычны статус дзяржаўны орган
Дзейнічае ў рэгіёнах Славаччына
Старшыня Віктар Раваш
Намесьнік Ёзэф Шкулцеты
Намесьнік Ян Войташак

Першае ўстаўное паседжаньне Дзяржаўнае рады было прызначанае на 6 жніўня 1940 году й адбылося ў прэзыдэнцкім палацы. Нараду адкрыў й вёў прэзыдэнт Ёзэф Ціса. Пасьля прыняцьця прысягі ўсіх чальцоў адбыліся выбары старшыні, якім стаў Віктар Раваш, намесьнікамі старшыні сталі Ёзэф Шкулцеты са Славацкай маціцы й мансэньёр Ян Войташак, сьпіскі біскуп.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Тэрмін паўнамоцтваў Дзяржаўнае рады складаў тры гады[2]. Дзяржаўная рада прымае рашэньне ў органе, які можа прыняць рэзалюцыю, калі акрамя старшыні ці ягонага намесьніка прысутнічае большасьць ейных чальцоў. Ён дзейнічае большасьцю галасоў выбарнікаў. Рада прымае рашэньне бальшынёй галасоў[3].

Чальцы Дзяржаўнае рады карысталіся імунітэтам, як і дэпутаты сойму. Калі сябар Дзяржаўнае рады зьяўляўся дэпутатам, рашэньне аб ягоным звальненьні прымаў сойм[4]. Сяброўства ў Дзяржаўнай радзе не аплочвалася, гэта была ганаровая пасада. Адзінай перавагай быў штогадовы бясплатны квіток на чыгунку.

Дзяржаўная рада афіцыйна складалася зь мінімум 20 сяброў, а менавіта:[5]

Асабовы склад

рэдагаваць

Сябрамі Дзяржаўнае рады зьяўляліся прадстаўнікі палітычных, эканамічных, культурных і царкоўных элітаў Славаччыны, а з нацыяльных меншасьцяў прадстаўніцтва ў органе мелі толькі немцы[1]. У Дзяржаўнай радзе працавалі:

  • Высьвятліць, наяўнасьць факту, які ўстойліва перашкаджае прэзыдэнту рэспублікі выконваць сваю функцыю,
  • Прыцягваць прэзыдэнта рэспублікі да крымінальнай адказнасьці,
  • Прыцягваць старшыню й чальцоў ураду да крымінальнай адказнасьці,
  • Складаць сьпіс кандыдатаў на выбары ў сойм,
  • Выносіць рашэньні наконт адбіраньня дэпутацкага мандату на прапанову старшыні сойму,
  • Прапаноўваць сойму праекты законаў,
  • Даваць прэзыдэнту рэспублікі й ураду водгукі пра палітычныя, культурныя й эканамічныя рэчы.[6]

Але дзяржаўная рада ня мела ўласнай выканаўчай улады, таму яна не магла нікога абвінаваціць самастойна. У сур’ёзных пытаньнях нацыянальнага характару яна магла рабіць рэкамэндацыі ўсім дзяржаўным органам, але яны ня мелі абавязковай сілы.

Перад пачаткам сваёй дзейнасьці сябар Дзяржаўнае рады прымае наступную прысягу перад прэзыдэнтам рэспублікі:[7]

Я прысягаю Богу Ўсемагутнаму і Ўсяведнаму, што буду добрасумленна й бесстаронна выконваць свае абавязкі й ахоўваць закон. Дык дапамажы мне, Пане Божа!
Арыгінальны тэкст  (славацк.)
Prísahám na Boha Všemohúceho a Vševedúceho, že budem svedomite a nestranne plniť svoje povinností a zachovávať zákony. Tak mi Pán Boh pomáhaj!

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць