Дзэмброня (гара)

гара ў Чарнагорах (Украіна)

Дзэмброня (па-ўкраінску: Дземброня) — адна зь вяршынь хрыбта Чарнагора (Украінскія Карпаты).

Дзэмброня
Выгляд зь вяршыні Дзэмброні. У далечыні бачная гара поп Іван
Найвышэйшы пункт
Вышыня 1877 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне на мяжы Івана-Франкоўскай ды Закарпацкай абласьцей
Кантынэнт Эўропа
Краіна Украіна
Горная сыстэма Чарнагора (Украінскія Карпаты)
Дзэмброня на мапе Ўкраіны
Дзэмброня
Дзэмброня
Дзэмброня

Разьмешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы хрыбта, паміж гарамі Поп Іван (на паўднёвым усходзе) і Мунчэл (на паўночным захадзе), на тэрыторыі Карпацкага нацыянальнага прыроднага парку, на мяжы Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абласьцей.

Вышыня гары — 1877 м. Вяршыня мае пірамідальную форму, у перадвяршыньняй частцы — каменныя россыпы. Ёсьць ледавіковыя формы рэльефу. Гара складаецца зь пяшчанікаў. Пакрытая пераважна субальпійскімі лугамі. Распаўсюджаныя хмызьнякі і яловыя лясы (да вышыні 1500—1600 м). На паўднёвых схілах гары месьціцца ўрочышча «Паланіна Бальзатул» з вытокамі ракі Бальзатул (правы прыток Белай Цісы). На заходніх схілах Дзэмброні выразна прыкметны ледавіковы кар, у якім бярэ пачатак рака Дзэмброня (левы прыток Чорнага Чэрэмошу).

Найбліжэйшы населены пункт — сяло Дзэмброня (Івана-Франкоўская вобласьць).

Літаратура

рэдагаваць
  • http://pravda.if.ua/print.php
  • «Карпати очима допитливих».— Видавництво «Каменяр», Львів — 1976