Дзьмітры Лянцэвіч
беларускі футбаліст і трэнэр
Дзьмітры Лянцэвіч (нарадзіўся 20 чэрвеня 1983 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. У 2006—2010 гадах правёў 15 гульняў за нацыянальную зборную Беларусі.
Дзьмітры Лянцэвіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 чэрвеня 1983[1] (41 год) | |
Рост | 192 см | |
Вага | 86 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1999—2001 | РВАР[d] | 46 (3) |
2002—2005 | Дынама Менск | 48 (5) |
2006—2007 | Тарпэда Масква | 22 (0) |
2007 | Дніпро | 0 (0) |
2008—2013 | Багеміянс[d] | 62 (0) |
2010 | → Дынама Чэске-Будзеёвіцы | 9 (0) |
2014 | Менск | 12 (2) |
Зборныя | ||
2001 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
2004—2005 | Беларусь (да 21) | 13 (0) |
2006—2010 | Беларусь | 15 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец лідзкага футболу, дзе першым трэнэрам гульца стаў Іван Дубатоўка. Пасьля Рэспублікай вучэльні алімпійскай рэзэрвы далучыўся да менскага «Дынама», зь якім у сэзоне 2004 году стаў чэмпіёнам краіны. Пасьля спаборнічаў у клюбах Расеі, Украіны і Чэхіі. У студзені 2014 году вярнуўся на радзіму, склаўшы дамову з сталічным «Менскам»[2], які пакінуў у сьнежні 2014 году па сканчэньні кантракту[3] і скончыў гульнявую кар’еру.
Трэнэрская
рэдагавацьПа завяршэньні кар’еры ў траўні 2016 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб зборнай Беларусі да 16 гадоў[4]. У 2020 году далучыўся да структуры сталічнага «Дынама».
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Срэбраны прызэр чэмпіянат Беларусі: 2005
- Бронзавы прызэр чэмпіянат Беларусі: 2003
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2003
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Dmitry Lentsevich // FBref (мн.)
- ^ Дмитрий Ленцевич подписал соглашение с «Минском» (рас.)
- ^ «Минск» расстался с Дмитрием Ленцевичем (рас.)
- ^ Дмитрий Ленцевич завершил карьеру и вошел в тренерский штаб сборной Беларуси U-16 (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Менску» (рас.)
- Статыстка «ПБ-Инфо» (рас.)