Дзьмітры Дзьмітрыеў

беларускі паэт, перакладчык

Дзьмітры Дзьмітрыеў (нарадзіўся ў 1978 годзе ў Магілёве) — беларускі паэт. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова. Жыве і працуе ў Магілёве.

Біяграфія

рэдагаваць

Удзельнік лонг-ліста прэміі «Дебют» 2001 (Масква), анталогій «Освобожденный Улисс», «Русские стихи 1950—2000 годов. Антология (Первое приближение) в 2 томах», аўтар паэтычных зборнікаў «Полое собрание сочинений» (Масква, Издательство Льва Шпринца, 2002), «Ліра спіралі» (Менск, Логвінаў, 2013).

На беларускай мове друкаваўся ў газэце «Наша Ніва» і часопісы «Arche». Удзельнік выставаў візуальнай літаратуры «Worttandem» (Бадэн, Швайцарыя) і «Wort» (Аараў, Швайцарыя), шорт-ліста «Залатая Літара» (2014). Пераклаў у суаўтарстве на беларускую мову вершы Генадзя Айгі.

Узнагароды

рэдагаваць
  • спецыяльны прыз прэміі «Дэбют-2014» за «дасягненьні ў візуальнай камбінаторнай паэзіі» зь кнігай «Ліра спіралі».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць