Дзьмітры Вус
Дзьмітры Іванавіч Вус (нарадзіўся 10 чэрвеня 1971 году) — беларускі палітык, кандыдат на пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 году.
Дзьмітры Вус | |
Дырэктар выдавецтва ТДА «Трывіюм» | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 чэрвеня 1971 (53 гады) Менск, БССР |
Партыя: | беспартыйны[1] |
Сужэнец: | Сьвятлана Рыгораўна Вус |
Адукацыя: | прававы факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Менску[1]. Скончыў Гарадзенскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «правазнаўства»[2]. Працаваў працоўным на заводзе «Інтэграл», будаўніком, займаўся дробным бізнэсам.
У 1992 годзе стаў дырэктарам выдавецтва ТДА «Трывіюм», якое выдае беларускія атлясы і мапы. У 1999—2003 гадах быў дэпутатам Менскага гарадзкога савету[2]. У 2003 і 2006 гадах таксама спрабаваў балятавацца, але ня быў зарэгістраваны ў якасьці кандыдата. У 2010 годзе прымаў удзел у выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, але прайграў, набраўшы 38% галасоў (паводле зьвестак выбарчай камісіі)[2].
26 траўня 2011 году асуджаны да пяці з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму[3]. 1 кастрычніка 2011 году выйшаў на волю пасьля памілаваньня[4].
Сям’я
рэдагавацьЖанаты, мае сына 1996 году нараджэньня[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Выборы Президента Республики Беларусь 2010 г. // Афіцыйны сайт ЦВК Беларусі
- ^ Статкевич приговорен к шести годам лишения свободы, Усс — к пяти с половиной
- ^ Дзмітрый Ус выйшаў на волю(недаступная спасылка) «Наша Ніва», 1 кастрычніка 2011