Дзьмітры Бонахаў

беларускі дзяржаўны дзяяч

Дзьмітры Міхайлавіч Бонахаў (нарадзіўся 26 жніўня 1972 году, в. Пячкавічы, Амсьціслаўскі раён, Магілёўская вобласьць) — беларускі дзяржаўны й гаспадарчы дзяяч.

Дзьмітры Бонахаў
старшыня Бабруйскага гарвыканкаму
27 сьнежня 2006 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 жніўня 1972 (52 гады)
в. Пячкавічы, Амсьціслаўскі раён, Магілёўская вобласьць
Адукацыя: Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

рэдагаваць

У 1989 годзе пачаў працаваць сьлесарам Амсьціслаўскага аўтапарку. Пасьля службы ў войску паступіў у Гомельскі каапэратыўны інстытут, які скончыў у 1997 па спэцыяльнасьці «бухгальтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчае дзейнасьці». Працаваў дырэктарам гарадзкога раздробнага гандлёвага прадпрыемства Амсьціслаўскага райпо, першым намесьнікам старшыні кіраваньня па гандлі Асіпавіцкага райпо, першым намесьнікам старшыні Асіпавіцкага райвыканкаму, генэральным дырэктарам РУП «Клімавіцкі лікёра-гарэлкавы завод». У 2005 скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «эканоміка і кіраваньне на прадпрыемстве прамысловасьці». 27 сьнежня 2006 прызначаны старшынём Бабруйскага гарвыканкаму. Пры ім у Бабруйску быў узьведзены Лядовы палац і распачалася рэстаўрацыя Бабруйскае фартэцыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць