Дзогчэн
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Дзогчэн («Вялікая дасканаласьць») — вучэньне, якое належыць галіне будызму Ньінгма і тыбэцкай традыцыі Бон. Гэты тыбэцкі тэрмін адпавядае санскрыцкім словам Аці-ёга або Махасандхі. Слова таксама мае сэнс стану Дзогчэн — адвечнага першапачатковага стану быцьця, стану поўнай абуджанасьці. Існуе таксама манастыр Дзогчэн, адзін з 6 найвялікшых манастыроў традыцыі Ньінгма ў Тыбэце. Ён знаходзіцца ва Ўсходнім Тыбэце (кітайская правінцыя Сычуань).