Дзень праграмі́ста — неафіцыйнае сьвята праграмістаў, якое сьвяткуецца на 256-ты дзень году (255-ы, калі лічыць ад нуля). Лік 256 (28) выбраны таму, што гэта колькасьць лікаў, якія можна перадаць пры дапамозе аднаго байта. Таксама «256» у шаснаццатковай сыстэме зьлічэньня — гэта «100» («0x100»).

У высакосныя гады гэтая дата прыпадае на 12 верасьня, у невысакосныя — на 13 верасьня.

Іншыя вядомыя даты сьвяткаваньня дня праграміста

рэдагаваць
  • 19 ліпеня — дзень стварэньня першай праграмы. Яе напісала Аўгуста Ада Лаўлейс, першая праграмістка і дачка Джорджа Байрана. Праграма была прызначаная для вылічэньня лікаў Бэрнулі на аналітычнай машыне ангельскага матэматыка Чарлза Бэбіджа.
  • 10 сьнежня — дзень народзінаў Ады Лаўлейс (1815 г.), у гонар якой назвалі першую ўнівэрсальную альгарытмічную мову праграмаваньня Ada, якая была зацьвержаная акурат 10 сьнежня 1980 г.
  • 4 красавіка — 4.04, па аналёгіі з памылкай 404 («старонка ня знойдзеная»). Лічыцца днём вэб-праграмістаў.
  • 26 ліпеня — у гонар выстаўленьня першага ў гісторыі абвінавачваньня стваральніку кампутарнага віруса. У 1989 годзе ў гэты дзень пад крымінальны перасьлед патрапіў студэнт Робэрт Морыс, які стварыў і запусьціў кампутарнага чарвяка, названы ягоным імем.

Глядзіце таксама

рэдагаваць