Дзень перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне
Дзень перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне (па-ўкраінску: День перемоги над нацизмом у Другій світовій війні) — былое дзяржаўнае сьвята Ўкраіны, якое афіцыйна адзначалася 9 траўня, пачынаючы з 2016 году, выхадны дзень да 2023 году. Яно замяніла савецкае сьвята Дзень Перамогі, якое адзначалася ў СССР, а затым і ва Ўкраіне да 2015 году ўключна.
Дзень перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне быў устаноўлены як дзяржаўнае сьвята ў адпаведнасьці з законам «Аб увекавечаньні Перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 1939-1945 гадоў», прынятым Вярхоўнай Радай Украіны 9 красавіка 2015 году ў рамках пакета законаў аб дэкамунізацыі. 8 траўня 2023 году Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ, згодна зь якім 9 траўня ва Ўкраіне адзначаецца як Дзень Эўропы[1] і ўнёс у Вярхоўную Раду Ўкраіны праект закона аб устанаўленьні 8 траўня Днём памяці й перамогі над Нацызм у Другой сусьветнай вайне 1939-1945 гадоў як выхадны дзень замест Дня Перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 9 траўня.[2]
29 траўня 2023 году Вярхоўная Рада зрабіла дзяржаўным сьвятам Дзень памяці й перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне 1939-1945 гадоў — 8 траўня, адмяніўшы Дзень перамогі над нацызмам у Другой сусьветнай вайне — 9 траўня.[3] 12 чэрвеня 2023 году прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў гэты закон.[4]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Україна щорічно 9 травня відзначатиме День Європи - указ президента (укр.) Праверана 2023-05-08 г.
- ^ 9 травня в Україні відзначатимуть День Європи, 8 травня - День пам'яті та перемоги над нацизмом у Другій світовій війні - Зеленський (укр.) Праверана 2023-05-08 г.
- ^ День пам'яті та перемоги над нацизмом зробили офіційним вихідним (укр.) Праверана 2023-05-29 г.
- ^ Зеленський встановив 8 травня Днем пам’яті та перемоги над нацизмом (укр.) Праверана 2023-06-12 г.