Дзедаўшчына — адносіны паміж ваеннаслужачымі, якія праходзяць тэрміновую службу. Мае незаконны характар. Адносіны заснаваныя на прыніжэньні (душэўнай або цялеснай) старымі ваеннаслужачымі над пазьней прыйшоўшых на службу (т. зв. «духі»). Падзел адбываецца па тэрміне службы. Найбольшую ўладу маюць «дзяды», г. зн. ваеннаслужачы, якія скора пойдзе на «дзембель». На Беларусі дадзеныя адносіны забаронены і караюцца па законе.

ДухіРэдагаваць

Дух — назва ў дзедаўшчыне чалавека, які толькі пачаў службу ў войску. Духамі называюць асоб у карантыне, якія толькі прыехалі ў вайсковую частку. У карантыне знаходзяцца два ці тры тыдні. пасьля засяленьня ў агульны барак (казарма) духам дзяды даюць тры залатых дні. У той час духаў ніхто не чапае. Пасьля трох дзён духаў пачынаюць біць усе насельнікі бараку. Праўны стан духа: Дух ня мае ніякіх правоў. Пасьля месяца або больш (можа да двух месяцаў) дзяды даюць наступную сцепень для духаў — чэрап.

ЧэрапРэдагаваць

Чэрап — назва асобы ў войску, якая праслужылі месяц ці два месяцы. Назва паходзіць ад прычоскі, якую яны носяць, бо яны ўсе лысыя. Чэрап мае права заходзіць у курылку, лускаць семкі. Іншых правоў ня мае і іх стан ні чым не адрозьніваецца ад духаў.

СлонРэдагаваць

Слон — назва асобы, якая праслужыла ў войску месяц і болей. Паходжаньне слова невядомае. Магчыма паходзіць ад зэкаўскага гаворкі з Салавецкіх лягероў Гулагу, дзе работнікі НКУС называліся сланамі[a]. Слон павінен назіраць за духамі й чэрапамі. Пры адсутнасьці дзядоў можа понасьцю панаваць над духамі й чэрапамі. Дзед можа панаваць на сланамі. Усе сланы падзеленыя паміж дзядамі. За дурную службу дзед можа апусьціць свайго слана ў стан чэрапа навечна, бяз права быць у будучым дзедам.

ДзедРэдагаваць

Дзед — назва асобы, якая праслужыла ў войску адзіннаццаць і болей месяцаў у войску. Дзед пануе над усімі салдатамі: духамі, сланамі. Дзедам становіцца слон, які быў павышаны дзедам за сваю добрую службу. Стан дзеда дае поўнае вызваленьне ад пабояў і зьдзекаў. Дзед можа біць любога духа, чэрапа і слана.

ДзембельРэдагаваць

Дзембель — назва дзеда, якому засталося служыць месяц ці меней. Мае ўсе правы дзеда.

ПэрыядыРэдагаваць

Ахвіцэры беларускага войска выдумалі сваю назву для дзедаўскога падзелу салдат:

  • першы пэрыяд — дух, чэрап
  • другі пэрыяд — слон
  • трэці пэрыяд — дзед

У выніку ў салдат паявілася прымаўка:

Пытаньне дзеда да духа: "Каму служыш?"
Адказ духа, чэрапа ці слана: "Служу трэцяму пэрыяду!!"

ЗаўвагіРэдагаваць

  1. ^ СЛОН — соловецкие лагеря особого назначения