Джэфры Лібэр (па-ангельску: Jeffrey Lieber; нарадзіўся ў 1969 годзе, Эванстон, Іліной, ЗША) — амэрыканскі сцэнарыст. Вядомасьць прынесла праца над сэрыялам «Згубленыя».

Джэфры Лібер
Jeffrey Lieber
Дата нараджэньня 1969
Месца нараджэньня Эванстон, Іліной
Месца вучобы
Занятак сцэнарыст
Узнагароды
IMDb ID nm0509340

Канал ABC нанаяў Лібэра напісаць сцэнар для пілётнай сэрыі сэрыялу. Першыя накіды, пасьля празваныя «Нідзе» (па-ангельску: Nowhere), уяўлялі сабою драму, шмат у чым падобную да «Валадара мух». Пасьля пачатку праекту, кіраўніцтва каналу ABC зьмяніла кірунак сэрыялу, і наняла Абрамса і Ліндэлафа, каб перапісаць сцэнар і якія атрымалі поўную свабоду на асабістай студыі.

Арбітражныя органы прынялі пастанову, а Амэрыканская гільдыя сцэнарыстаў прымусіла прызнаць Лібэра адным са стваральнікаў сэрыялу. Але Джэфры больш не прымаў удзел у праекце.