Джэйсан Тэйтум
Джэ́йсан Тэ́йтум (па-ангельску: Jayson Tatum; 3 сакавіка 1998 году, Сэнт-Луіс, ЗША) — амэрыканскі прафэсійны баскетбаліст, які выступае за «Бостан Сэлтыкс» у НБА. Тэйтум ёсьць пяціразовым удзельнікам Матчу ўсіх зорак НБА. У 2024 годзе ён прывёў каманду да 64 перамог у лізе і чэмпіёнства НБА. Тэйтум таксама мае залаты мэдаль, які здабыў з нацыянальнай зборнай ЗША на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году ў Токіё.
Джэйсан Тэйтум Jayson Tatum | ||
Тэйтум у 2021 годзе. | ||
Бостан Сэлтыкс – №0 | ||
---|---|---|
Ліга: | НБА | |
Пазыцыя: | Цяжкі форвард / Лёгкі форвард | |
Асабістая інфармацыя | ||
Дата нараджэньня: | 3 сакавіка 1998 (26 гадоў) | |
Месца нараджэньня: | Сэнт-Луіс, ЗША | |
Грамадзянства: | ЗША | |
Рост: | 203 см | |
Вага: | 95 кг | |
Кар’ера | ||
Школа: | Чэмінэйд (Крыў-Кор, Мізуры, ЗША) | |
Унівэрсытэт: | Д’юк (2016—2017) | |
Драфт НБА: | 2017 / Раўнд: 1 / Пік: 3 | |
Абраны Бостан Сэлтыкс | ||
Кар’ера гульца: | 2017— | |
Каманды | ||
2017— | Бостан Сэлтыкс | |
Дасягненьні і ўзнагароды | ||
Чэмпіён НБА (2024) | ||
5 × Удзельнік гульні ўсіх зорак НБА (2020, 2021, 2022, 2023, 2024) | ||
Самы каштоўны ўдзельнік гульні ўсіх зорак НБА (2023) | ||
3 × Першая сымбалічная зборная НБА (2022, 2023, 2024) | ||
Трэцяя сымбалічная зборная НБА (2020) | ||
Міжнародныя
| ||
Спасылкі | ||
Статыстыка на NBA.com | ||
Статыстыка на Basketball-Reference.com |
Кар’ера
рэдагавацьТэйтум навучаўся ў падрыхтоўчай школе Чэмінэйд у штаце Мізуры. Тэйтум гуляў у адной камандзе з Тайлерам Кукам і наведваў заняткі па фізычнай культуры поруч з Мэт’ю Ткачакам. Тэйтум хацеў гуляць пад кіраўніцтвам свайго бацькі, галоўнага трэнэра па баскетболе ў суседняй сярэдняй школе, але ягоная маці аддала перавагу Чэмінэйду[1][2]. Перад апошняй клясай маладзён даў вуснае абавязацельства перад Унівэрсытэтам Д’юка, адхіліўшы прапановы Паўночнакаралінскага ўнівэрсытэту ў Чапэл-Гіл, а таксама Кентукійскага і Сэнтлуіскага ўнівэрсытэтаў[3][4].
У 2017 годзе на драфце НБА гулец быў абраны пад трэцім нумарам. У сваім пачатковым матчы ў НБА 17 кастрычніка 2017 году Тэйтум адразу аформіў дабл-дабл з 14-ю пунктамі і 10-ю падборамі ў якасьці стартавага форварда каманды падчас прагулянага матчу супраць «Кліўлэнд Кавальерз» (102:99)[5]. 24 кастрычніка нападнік усталяваў рэкорд сэзону ў абаістыя 24 пункты ў пераможным матчу супраць «Нью-Ёрк Нікс», які скончыўся зь лікам 110:89[6]. У сьнежня таго ж году Тэйтум быў абраны навічком месяцу Усходняй канфэрэнцыі[7]. Гулец хутка замацаваўся ў складзе. 31 сакавіка 2023 году ў матчы супраць «Мілўокі Бакс» гулец пераўзвысіў рэкорд Пола Пірса паводле колькасьці матчаў за «Сэлтыкс» з 40 і болей набранымі пунктамі. У сэзоне 2022—2023 гадоў амэрыканец стаў першым гульцом у гісторыі каманды, які стала набіраў у матчах у сярэднім 30 і больш пунктаў. У 2024 годзе згуляў адну з ключавых роляў у здабыцьці тытулу чэмпіёнаў НБА.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ It’s not hype if you can do it, and Chaminade’s Jayson Tatum can». FOX Sports.
- ^ Hochman, Benjamin (19.11.2015). «Hochman: Like godfather, like godson — Jayson Tatum is on track for NBA». STLtoday.
- ^ Biancardi, Paul (12.07.2015). «Jayson Tatum commits to Duke». ESPN.
- ^ Keeley, Laura (12.07.2015). «Five-star forward Jayson Tatum commits to Duke». The Charlotte Observer.
- ^ «Hayward breaks ankle, Cavs hold off Celtics 102-99 in opener». ESPN.
- ^ «Tatum, Brown lead rested Celtics past Knicks 110-89». ESPN.
- ^ Snow, Taylor (4.01.2018). «Tatum Named Rookie of the Month for December». NBA.