Джэймз Ван
Джэймз Ван (па-ангельску: James Wan) — аўстралійскі кінарэжысэр, прадусар, сцэнарыст. Стаў вядомым пасьля фільма «Піла».
Джэймз Ван | |
James Wan | |
Дата нараджэньня | 26 лютага 1977 |
---|---|
Месца нараджэньня | Кучынг, Малайзія |
Грамадзянства | Аўстралія |
Месца вучобы | |
Занятак | рэжысэр, прадусар, сцэнарыст |
Навуковая сфэра | фільм[1] |
Гады дзейнасьці | 2000—цяпер |
Сябра ў | Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm1490123 |
Біяграфія
рэдагавацьДжэймз Ван нарадзіўся 26 лютага 1977 году ў Кучынгу, Малайзія. Пасьля сканчэньня асноўнай школы Сьвятога Томаса са сваёй сям’ёй пераехаў у Мэльбурн, Аўстралія. Тамака паступіў у кінашколу і пазнаёміўся з Лі Ўонэлам. У якасьці заліковай працы яны напісалі сцэнар да фільма «Піла» і зьнялі невялікі эпізод зь яго (ён быў вельмі падобны на эпізод з Амандай, толькі замест Шоўні Сьміт тамака гуляў Лі Ўонэл). Іх кіраўнік быў настолькі ўражаны ўбачаным, што адправіў у Галівуд. Адправіў і забыўся. Празь некалькі месяцаў прыйшоў ліст, у якім гаварылася, што Вана і Ўонэла запрашаюць здымаць фільм па іх сцэнару.
Джэймз Ван ня быў рэжысэрам фільма «Піла ІІ», аднак разам з Ўонэлам стаў яго прадусарам. У 2007 годзе на экраны выйшаў фільм «Dead Sentence», дзе ён зьяўляецца рэжысэрам, а Лі Ўонэл сцэнарыстам.
Скончыў школы:
- Асноўная школа Сьвятога Томаса, Кучынг, Малайзія
- Вышэйшая мэльбурнская кінашкола