Джэймз Ван (па-ангельску: James Wan) — аўстралійскі кінарэжысэр, прадусар, сцэнарыст. Стаў вядомым пасьля фільма «Піла».

Джэймз Ван
James Wan
Дата нараджэньня 26 лютага 1977
Месца нараджэньня Сьцяг Малайзіі Кучынг, Малайзія
Грамадзянства Сьцяг Аўстраліі Аўстралія
Месца вучобы
Занятак рэжысэр, прадусар, сцэнарыст
Навуковая сфэра фільм[1]
Гады дзейнасьці 2000—цяпер
Сябра ў Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d]
Узнагароды
IMDb ID nm1490123

Біяграфія

рэдагаваць

Джэймз Ван нарадзіўся 26 лютага 1977 году ў Кучынгу, Малайзія. Пасьля сканчэньня асноўнай школы Сьвятога Томаса са сваёй сям’ёй пераехаў у Мэльбурн, Аўстралія. Тамака паступіў у кінашколу і пазнаёміўся з Лі Ўонэлам. У якасьці заліковай працы яны напісалі сцэнар да фільма «Піла» і зьнялі невялікі эпізод зь яго (ён быў вельмі падобны на эпізод з Амандай, толькі замест Шоўні Сьміт тамака гуляў Лі Ўонэл). Іх кіраўнік быў настолькі ўражаны ўбачаным, што адправіў у Галівуд. Адправіў і забыўся. Празь некалькі месяцаў прыйшоў ліст, у якім гаварылася, што Вана і Ўонэла запрашаюць здымаць фільм па іх сцэнару.

Джэймз Ван ня быў рэжысэрам фільма «Піла ІІ», аднак разам з Ўонэлам стаў яго прадусарам. У 2007 годзе на экраны выйшаў фільм «Dead Sentence», дзе ён зьяўляецца рэжысэрам, а Лі Ўонэл сцэнарыстам.

Скончыў школы:

  • Асноўная школа Сьвятога Томаса, Кучынг, Малайзія
  • Вышэйшая мэльбурнская кінашкола
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі