Джон Палей
Джон Палей, Іёна Палей, Іёган Палей (па-ангельску: John Paley; 6 лютага 1871, Радашкавічы, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Маладэчанскі раён — 23 сьнежня 1897, Нью-Ёрк) — амэрыканскі празаік, эсэіст, драматург, публіцыст беларуска-габрэйскага паходжаньня. Пісаў на ідышы.
Джон Палей | |
анг. John Paley | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Іёна Палей |
Нарадзіўся | 6 лютага 1871 |
Памёр | 23 сьнежня 1897 (26 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, эсэіст, драматург, публіцыст |
Мова | ідыш |
Біяграфія
рэдагавацьПалей Іёна нарадзіўся ў сям’і габрэйскага навукоўца Хаіма Паляя і Хаі Чэртковай. Ва ўзросьце 13 гадоў паступіў у Валожынскую ешыву, затым пару гадоў ён правёў у Лібаве, дзе атрымаў агульную адукацыю, а таксама навучаўся ў ешыве Іцхака-Эльханана ў Коўна. У 1888 годзе эміграваў у ЗША. У 1889—1891 рэдактар-выдавец газэты «Драпак фолкс адвакат» (Нью-Ёрк), у 1891—1892 — «Ідышы Прэсе» (Філадэлфія), заснавальнік газэты «Драпак фолксьвэхтэр» (1892). Скончыў жыцьцё самагубствам.
Творчасьць
рэдагаваць- «Di rusishe heldn» («Рускія героі») (1888)
- «Рускія нігілісты і забойства рускага цара» (1889)
- «Патоп з Джонстона» (1890)
- «Жыцьцё ў Амэрыцы, ці Таямніцы Нью-Ёрка» (1891–92)
- «Чорная банда, ці Нью-Ёрк днём і ўначы» (1900)
- «Урыэль Акоста» (1900)
- «Таемны замак, ці Нянавісьць і каханьне» (1905)