Джо́натан бэн Ёзэф (па-габрэйску: יונתן בן יוסף, на ідышы: יונתן בן יוסף) — вялікалітоўскі рабін і астраном, нарадзіўся ў ваколіцах Горадні (Гарадзенскі павет). Вывучаў астраномію й матэматыку, ведаў Талмуд.

Джонатан бэн Ёзэф
іўрыт. יונתן בן יוסף, ідыш יונתן בן יוסף
Род дзейнасьці рабін, астраномія
Дата нараджэньня XVII стагодзьдзе
Месца нараджэньня Гарадзенскі павет, Рэч Паспалітая
Дата сьмерці XVIII стагодзьдзе
Месца сьмерці невядома
Занятак астраном, рабін

З 1710 году Джонатан зь сям’ёй жыў у вясковай мясцовасьці праз эпідэмію чумы, якая ахапіла шматлікія гарады ВКЛ. Ён паабяцаў, што калі выжыве, то будзе распаўсюджваць свае веды па астраноміі сярод сваіх адзінаверцаў. Каб выканаць гэты абяцанак, ён зьехаў у Нямеччыну. Там у 1725 годзе ён пазнаёміўся зь бібліёґрафам Вульфам.

Дзейнасьць рэдагаваць

Джонатан бэн Ёзаф быў аўтарам трактату «Yeshu'ah be-Yisrael». У 1720 годзе ў мястэчку Офэнбах ён выдаў нататку да астранамічнай працы Абрагама бэн Гія, у гэтым жа годзе — нататку да законаў Майманіда (у Франкфурту-на-Майне).

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць