Джозэф Страт

ангельскі прадпрымальнік, філянтроп

Джозэф Страт (па-ангельску: Joseph Strutt; 1765—1844) — ангельскі філянтроп.

Джозэф Страт
Joseph Strutt
Род дзейнасьці філянтроп
Дата нараджэньня 1765[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 студзеня 1844(1844-01-13)[3][2]
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык, філянтроп, бізнэсмэн
Бацька Джэдыдыя Страт
Маці Elizabeth Strutt[d][4][5]
Жонка Ізабэла Арчыбалд
Дзеці Isabella Strutt[d][4][5]

Біяграфія

рэдагаваць

Раньняе жыцьцё

рэдагаваць

Джозэф быў наймалодшым сынам Джэдыдыя Страта (анг. Jedediah Strutt) з Дэрбі, які меў двух сыноў, Ўільяма і Джорджа. Сям’я Стратаў моцна разбагацела ад продажу шоўку, бавоўны баваўняных тканінаў.

Джозэф быў ахрышчоны 19 верасьня 1765 году ва Ўнітарнай капліцы на Фраяр-Гейт у Дэрбі і першую сваю адукацыю атрымаў у школе Дэрбі.

У 1793 ён ажаніўся з Ізабэлай Арчыбалд у царкве сьв. Освальда. Ізабэла памёрла ў 1801 годзе, пакінуўшы Джозэфа з сынам і дзьвюма дачкамі, Каралінай і Ізабэлай. Караліна выйшла замуж за Эдўарда Гэрта (анг. Edward Hurt), але памерла ў 1835 годзе. Ізабэла пабралася шлюбам з Джонам Говардам Галтанам (анг. John Howard Galton) і была маці Дугласу Струту Галтану (анг. Douglas Strutt Galton).

Кар’ера

рэдагаваць

Страт працаваў на карпарацыю Дэрбі з 28-гадовага ўзросту, служачы на розных пасадах ад галавы муніцыпальных уладаў да мэра Дэрбі. Свой другі тэрмін на гэтай пасадзе (лістапад 1835 — лістапад 1836) ён працаваў ужо ў адміністрацыйна рэфармаваным Дэрбі, будучы першым мэрам гораду пасьля тэрытарыяльнай рэформы.

На працягу свайго жыцьця ён быў палкім прыхільнікам сацыяльных рэформаў і прысьвяціў большасьць свайго часу службе гораду. Ён быў цьвёрда перакананы, што дзеля таго, каб атрымаць павага з боку працоўнае клясы, яны мусяць валодаць тымі ж правамі і магчымасьці цывілізаванага грамадзтва, якія мае вышэйшая кляса. Струт таксама заснаваў у 1824 годзе Інстытут мэханікі.

Служыў лейтэнантам мясцовае міліцыі ў часе Напалеонаўскіх войнаў, калі Ангельшчына трывала пагрозу францускага ўварваньня.

Страт адкрыў у сваім доме з прылеглым садам (Торнтры Гаўз на Сэнт-Пітэр Стрыт) мастацкую галерэю і музэй для агляду прадстаўнікоў любой сацыяльнае групы і клясы гораду Дэрбі з мэтай выхоўваць агульную павагу да работаў выяўленчага мастацтва. Самі творы ўключалі ў сябе скульптуры як Ўільяма Джона Кофі, гэтак і іншых скульптараў эпохі антычнасьці і рэнэсансу. Таксама галерэя ўтрымлівала карціны знакамітых мастакоў эпохі Адраджэньня.

Ягоная калекцыя ўзычыла звычайным грамадзянам магчымасьць аглядаць цудоўныя творы выяўленчага мастацтва.

Ягоная калекцыя артэфактаў таксама ўтрымлівала арыгінальную эгіпецкую мумію, якая, як мяркуецца, цяпер выстаўленая ў Цэнтральным музэі Дэрбі.

Сярод іншага, Страт быў галавой Інстытуту мэханікі, заснаванага ім у 1828 годзе. У 1839 годзе ў інстытуцкім лекцыйным холе была зладжаная выстава карцінаў калекцыі Джозэфа Страта. Шматлікія экспанаты гэтае калекцыі, як лічыцца, пазьней разьмяркуюцца па гарадзкіх галерэях Дэрбі[6].

Джозэф Страт прафундаваў узьвядзеньне будынку для «Athenaeum Society», дзе мусіла зьмяшчацца мастацкая галерэя і музэй, які прапаноўваў мастацкія калекцыі для шырокае публікі. Таксама ён аказаў матэрыяльную дапамогу Цэнтральнай лякарні Дэрбішыру, які была спраектаваная і ўзьведзеная ягоным старэйшым братам Ўільямам.

Больш за ўсё Страт вядомы сваім дарункам Арбатэрыю Дэрбі, які стаў першым паркам у Ангельшчыне для публічнага наведваньня. Ён зьвярнуўся да Джона Клаўдыюса Лоўдана па праект паркавана дызайну, які быў выкананы за £10,000 брытанскіх фунтаў.

Страт памёр 13 студзеня 1844 году ў сябе дома на Сэнт-Пітэр Стрыт. Некаторы час ён быў хворы і пакутваў ад вяртаньня хваробы, ад якой ужо ніколі не ачуняў. Ён быў пахаваны разам са сваёй жонкай Ізабэлай ва Ўнітарнай капліцы Фраяр-Гейт.

  1. ^ Joseph Strutt // Lord Byron and his Times (анг.)
  2. ^ а б Lundy D. R. Prince Gabriel Carl Walter Bernadotte, Duke of Dalarna // The Peerage (анг.)
  3. ^ various authors Dictionary of National Biography (анг.) / L. Stephen, S. LeeLondon: 1885.
  4. ^ а б Lundy D. R. The Peerage (анг.)
  5. ^ а б Kindred Britain
  6. ^ Allard, Sarah; Nicola Rippon (2003). Goodey's Derby p.96. Breedon Books. pp. 157. ISBN 1-85983-379-9.