Ўільям Джон Кофі

Ўільям Джон Кофі (па-ангельску: William John Coffee, 17741846) — брытанскі мастак і скульптар, які працаваў з гіпсам, фарфорам і тэракотай. У пачатку кар'еры працаваў мадэльерам на фабрыцы кітайскага форфору Дысбэры, рэшту жыцьця правёў у Амэрыцы[1].

Уільям Джон Кофі
Darwin cutout.png
Дата нараджэньня 1774
Дата сьмерці 1846
Занятак мастак, скульптар
Бюст Эразма Дарвіна аўтарства Кофі

За час работы ў Дэрбі Ўільям выканаў бюсты шэрагу мясцовых саноўнікаў і гістарычных фігураў, уключаючы бюст Эразма Дарвіна, сёньня выстаўлены ў Музэі і мастацкай галерэі Дэрбі. Ўільям эміграваў у Нью-Ёрк у 1816 годзе[2], дзе ён стаў вядомы як скульптар, які стварыў скульптуры Томаса Джэфэрсана і Джэймза Мэдысана. Акрамя таго, ён выканаў гіпсавыя молдынгі для дома Джэфэрсана і для Віргінскага ўнівэрсытэту.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Derbyshire Heritage Artists, artsderbyshire.org.uk, accessed March 2011
  2. ^ Цытата з The directory of Derby Artists: Coffee, «William John — 1774—1846. Modeller for Crown Derby, emigrated to New York 1816»