Джамбатыста Віка
Джамбатыста Віка (Giovanbattista Vico, ці Giambattista Vico ці Giovan Battista Vico, 23 чэрвеня 1668 – 23 студзеня 1744) - італійскі мысьляр і філёзаф.
У сваёй працы "Асновы новай навукі пра агульную прыроду нацыі" (1725 г.) прапанаваў шэраг значных культуралягічных паняткаў, у прыватнасьці ідэю гісторыка-культурнага колазвароту (пэўныя гістарычныя эпохі зьмяняюць адна адну па прынцыпе кола).
Выдзяліў тры этапы разьвіцьця чалавецтва:
- век багоў - этап станаўленьня культуры, зьвязаны з рэлігійным культам і рытуалам. У гэты пэрыяд адсутнічаюць дзяржава і дзяржаўнасьць.
- век герояў - пэрыяд станаўленьня і разьвіцьця дзяржаўнасьці (у форме арыстакратыі). Дзяржава зьяўляецца гарантам разьвіцьця краіны.
- век людзей (найвышэйшы этап) - этап дэмакратычных дзяржаваў, формаў праўленьня, заснаваных на роўнасьці ўсіх членаў грамадзтва перад законам. Але дэмакратыя непазьбежна разлагаецца.
Чалавецтва, дасягнуўшы пэўных вынікаў, мусіць непазьбежна вярнуцца на першы этап, але ўжо на больш высокім узроўні (сьпіраль).
Гэты філёзаф упершыню зьвязаў ролю мовы і культуры, падкрэсьліў значнасьць мовы ў выяўленьні нацыянальнага духоўнага досьведу. Джамбатыста Віка лічыцца заснавальнікам культуралягічнай веды.
Джамбатыста Віка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў