Джавід Гамзатаў
Джавід Шакіравіч Гамзатаў (нарадзіўся 27 сьнежня 1989 году, Кізілюрт, Дагестанская АССР, СССР) — беларускі барэц грэка-рымскага (клясычнага) стылю, прызэр чэмпіянату сьвету (2013), бронзавы прызэр Алімпіяды 2016 году.
Джавід Гамзатаў | ||||||||||||||||||||||
Пэрсанальная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 27 сьнежня 1989 (34 гады) Кізілюрт, Дагестанская АССР | |||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||
Прафэсійная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Спэцыялізацыя | грэка-рымская барацьба | |||||||||||||||||||||
Узнагароды і мэдалі
|
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗаймаўся вольнай барацьбой у ДЮСШ № 1 г. Кізілюрт. Першы трэнэр — Хайбула Хайбулаеў.
У 2006 г. пераехаў ў Беларусь, дзе пачаў займацца ў Аліма Селімава і Маліка Эскендарава.
Дасягненьні
рэдагаваць- Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету-2013 у Будапэшце.
- Бронзавы прызэр Унівэрсіяды-2013 у Казані[2].
- Бронзавы прызэр Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра (2016).