Да згоды
дэбютны зборнік вершаў Алеся Змагара
«Да зго́ды» — дэбютны зборнік вершаў Алеся Змагара. Зборнік складзены зь вершаў, якія збольшага былі напісаныя ў 1940-я. Да выданьня зборнік рыхтавалі Аляксандар Чупрын і Раман Кардонскі. На вокладцы зборніка можна пазнаць тэатар імя Янкі Купалы, ў якім прайшлі Першы й Другі Ўсебеларускія зьезды
Да згоды | |
Вокладка першага выданьня | |
Жанр: | зборнік вершаў |
---|---|
Аўтар: | Алесь Змагар |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 1962 год |
Выдавецтва: | Баявая Ўскалось |
Колькасьць старонак: | 64 |
Электронная вэрсія |
Зьмест
рэдагавацьЗборнік падзелены на некалькі частак, у якія не ўваходзяць 2 першыя вершы: «Да згоды» й «№ 464». Зборнік мае разьдзелы:
- «Пад сьцягам Пагоні» (17 вершаў), які складаецца з патрыятычных вершаў.
- «Родны Край» (12 вершаў), які прасякнуты настальгіяй і сумам па Радзіме.
- «Настроі» (11 вершаў), у якім паэт зьвяртаецца ў вершах да сваіх знаёмых.
- «На палетках слуцкіх» (20 вершаў), прысьвечаны Слуцкаму збройнаму чыну, у якім удзельнічаў Алесь Змагар.
Выданьні
рэдагаваць- Алесь Змагар. Да згоды: Вершы. — Кліўлянд: выдавецтва Літаратурнай Сустані «Баявая Ўскалось», 1962. — 64 с.[1]
- Алесь Змагар. Да згоды: Вершы [Выд. 2]. — Кліўлянд: выдавецтва Беларускага Вызвольнага Руху, 1963. — 63 с.[1]
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |