Дарлін Чэк
Дарлін Джойс Чэк (па-ангельску: Darlene Joyce Zschech, [dɑrˈliːn_ˈtʃɛk]), у дзявоцтве Штайнгарт (анг. Steinhardt; нар. 8 верасьня 1965) — аўстралійская лідэрка пяцідзясятніцкага праслаўленьня, аўтарка і выканаўца песьняў праслаўленьня, колішняя пастарка праслаўленьня ў царкве «Гілсанг».
Дарлін Чэк | |
Дата нараджэньня | 8 верасьня 1965[1] (59 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | аўтарка-выканаўца, сьпявачка, пастар |
Навуковая сфэра | кампазыцыя[d] |
Жанры | сучасная музыка пакланеньня[d] |
Інструмэнты | голас[d] |
Лэйблы | Hillsong Music Australia[d] і Fair Trade Services[d] |
Сайт | darlenezschech.com |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ дзесяцігадовым веку Дарлін Штайнгарт здымалася на тэлевізіі ў дзіцячай перадачы Happy Go Round. Бацькі разьвяліся, калі ёй было 13, і ад перажытага стрэсу яны чатыры гады пакутавала на булімію[2][3].
У 1980, калі Дарлін споўнілася 15, ейны бацька стаў разам з дачкой хадзіць у царкву. Тут яны пазнаёмілася з сваім будучым мужам Маркам Чэкам[4]. Пасьля вясёльля яны пераехалі з Брысбэйну ў Сыднэй і пачалі наведваць царкву «Hills Christian Life Centre», якая пазьней стане звацца «Гілсанг».
Дарлін Чэк запісала джынглы для розных міжнародных кампаніяў, сярод якіх McDonald’s, KFC і Coca-Cola, і выдала ўласныя альбомы Make the Choice (1987) і Pearls & Gold (1993). Напісаўшы ў 1993 року песьню «Shout to the Lord», стала сьпяваць у царкоўным праслаўленьні. «Shout to the Lord» упершыню ўвайшла ў альбом People Just Like Us, пасьля чаго была выкананая на больш як 200 альбомаў розных выканаўцаў і моваў. Для музычнай кампаніі Integrity Music гэта стаў першы альбом зь лідэркай жаночага праслаўленьня. Альбом быў вылучаны на найлепшы альбом праслаўленьня 1997 року, а ягоная галоўная песьня стала адной з найбольш пазнавальных сучасных песьняў праслаўленьня.
З 1996 па 2007 рокі Дарлін Чэк была лідаркай прастаўленьня «Гілсангу», спрадусаваўшы за гэты час больш як 20 альбомаў царквы і напісаўшы больш за 80 песьняў. Альбом 1994 року People Just Like Us стаў першым хрысьціянскім альбомам у Аўстраліі, які атрымаў залатую і плятынавую адзнакі[5].
Працягваючы выдаваць сольныя альбомы, Дарлін напісала і выдала пяць кніг.
З мужам маюць трох дачок.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Darlene Zschech // MAK (пол.)
- ^ Darlene Zschech Interview Праверана 7 December 2013 г.
- ^ Camerin Courtney The Power of Praising God | Today's Christian Woman Todayschristianwoman.com Праверана 3 February 2014 г.
- ^ Camerin Courtney The Power of Praising God | Today's Christian Woman Todayschristianwoman.com Праверана 3 February 2014 г.