Данііл Душэўскі
Даніі́л Дзьмі́трыевіч Душэ́ўскі (нар. 1 сакавіка 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Менск».
Данііл Душэўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 сакавіка 2004[1] (19 гадоў) | |
Рост | 185 см[1] | |
Вага | 77 кг[1] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Менск | |
Нумар | 13 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2021— | Менск | 55 (6) |
Зборныя | ||
2021—2022 2022— |
Беларусь (да 19) Беларусь (да 21) |
4 (0) 8 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера рэдагаваць
Клюбная рэдагаваць
Выхаванец клюба «Менск», выступаў за юнацкія каманды клюбу, з 2020 году пачаў прыцягвацца да матчаў дублюючага складу, дзе замацаваўся на наступны год. Выступаў таксама ў Юнацкай лізе УЭФА. У канцы 2021 году стаў зьяўляцца і ў асноўнай камандзе клюбу. 31 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу з салігорскім «Шахцёрам» (0:3). У далейшым пачаў выходзіць у стартавым складзе каманды.
Міжнародная рэдагаваць
У кастрычніку 2021 году і верасьні 2022 году гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 16 лістапада 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць моладзевай зборнай Ірану (3:0).
Крыніцы рэдагаваць
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball