Давыд Гарадзенскі (манэта)

беларуская памятная манэта

Памятная манэта «Давыд Гарадзенскі» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 28 сьнежня 2005 году. Манэты выбіты са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.

Манэта «Давыд Гарадзенскі», 20 рублёў, рэвэрс
Манэта «Давыд Гарадзенскі», 20 рублёў, авэрс

Манэта ўваходзіць у сэрыю Ўмацаваньне і абарона дзяржавы.

Наміналы

рэдагаваць

Срэбраная

рэдагаваць
  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 33.62 г
  • вага чыстага срэбра: 31.1 г
  • дыямэтар: 38.61 мм
  • якасьць: «пруф»
  • наклад: 5000 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 61 760 руб. бяз футляру

Медна-нікелевая

рэдагаваць

Апісаньне

рэдагаваць

Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.

  • Авэрс: пасярэдзіне: рэканструкцыя Наваградзкага замку; згары — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; долу зьмешчаны год біцьця, справа для срэбра — проба, надпіс долу — «20 РУБЛЁЎ» на срэбранай і «1 РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
  • Рэвэрс: выява Давыда Гарадзенскага; зьлева адціск старажытнай пячаткі з выявай на ёй князя Даўмонта Нальшанскага, што кіраваў пад хрысьціянскім імем Цімафэй і як лічыцца быў бацькам Давыда; зьлева па колу надпіс «ДАВЫД ГАРАДЗЕНСКІ» і гады яго кіраваньня «1314-1326».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць