Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь
(Перанакіравана з «ДТСААФ»)
Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь — абаронна-спартовае грамадзкае аб’яднаньне Беларусі, заснаванае ў 1991 годзе. З 2004 году брало ўдзел у Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[3]. Штогод рыхтуе траціну новых аўтакіроўцаў краіны[4][5]. Мае ва ўласнасьці 27 аўташколаў, 5 аэраклюбаў, 3 спартовыя комплексы, 4 стралковыя клюбы і 5 спэцыялізаваных дзіцяча-юнацкіх спартова-тэхнічных школаў[6]. З 23 траўня 2007 году пасаду старшыні займае Анатоль Сьцяпук.
Таварыства садзейнічаньня арміі Беларусі | |
Добраахвотнае таварыства садзейнічаньня арміі, авіяцыі і флёту Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | ДТСААФ РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 16 кастрычніка 1991 (33 гады таму) |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Аэрадромная, д. 3а |
Сяброўства | 110 тыс. чал. (2012) |
Старшыня | Анатоль Сьцяпук |
Кіроўны орган | Рада |
Матчына кампанія | РКРКППГА |
Бюджэт | 14 269 млн рублёў[1] (2011; 2545 тыс. $[2]) |
Сайт | dosaaf.gov.by |
Колішняя назва | Беларускае абароннае спартова-тэхнічнае таварыства (да 20 жніўня 2003 году) |
Кіраваньне
рэдагаваць- Зьезд. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцны пры наяўнасьці 2/3 прадстаўнікоў. Абірае Раду і Рэвізійную камісію.
- Рада. Абірае старшыню і Прэзыдыюм.
- Прэзыдыюм. Кіруе дзейнасьцю супрацоўнікаў.
- Рэвізійная камісія. Назірае за дзейнасьцю ўстановаў таварыства.
Задачы
рэдагавацьПаводле Статуту задачамі таварыства ёсьць:
- падрыхтоўка насельніцтва да абароны;
- разьвіцьцё тэхнічных, авіяцыйных, ваенна-прыкладных гульняў і тэхнічнай творчасьці моладзі;
- садзейнічаньне патрыятычнаму выхаваньню;
- падрыхтоўка моладзі да вайсковай службы і працы;
- платная падрыхтоўка адмыслоўцаў на замову Міністэрства абароны, іншых дзяржаўных установаў, дзе прадугледжваецца вайсковая служба, для Ўзброеных сілаў, іншых войскаў і воінскіх утварэньняў;
- лётнае навучаньне курсантаў авіяцыйнага факультэту Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь;
- падрыхтоўка ваенна-тэхнічных адмыслоўцаў;
- ваеннае навучаньне насельніцтва.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2011 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (29 сьнежня 2011). Праверана 27 лютага 2012 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (5605,84) набыцьця даляра. Праверана 27 лютага 2012 г.
- ^ Зварот членаў Рэспубліканскай каардынацыйнай рады кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў да грамадзянаў Беларусі Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 215-216 (10 верасьня 2004). Праверана 13 сьнежня 2011 г.
- ^ Кожны трэці кіроўца ў Беларусі падрыхтаваны ДТСААФ Грамадзтва. Белтэлерадыёкампанія (27 сакавіка 2008). Праверана 27 лютага 2012 г.
- ^ Уладзімер Каралёў (27 лютага 2012) ДТСААФ адзначае юбілей Спорт. Белтэлерадыёкамапанія. Праверана 27 лютага 2012 г.
- ^ Віталь Пятровіч (24 лютага 2012) ДТСААФ выхавала мільёны патрыётаў, гатовых з гонарам адстойваць інтарэсы краіны - А.Лукашэнка. Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 27 лютага 2012 г.