Дарожна-транспартнае здарэньне
Дарожна-транспартнае здарэньне (ДТЗ) — здарэньне, якое адбылося падчас руху транспартнага сродку, у выніку якога загінулі або былі параненыя людзі, альбо была нанесеная шкода маёмасьці фізычных ці юрыдычных асобаў. Паводле статыстыкі ў ДТЗ гіне больш людзей, чым на войнах. У 2012 годзе ва ўсім сьвеце ў ДТЗ загінулі 1,24 млн чалавек, зь іх 270 тыс. (22%) пешаходаў[1].
Беларусь
рэдагавацьУ 2012 годзе на дарогах Беларусі адбыліся 5146 улічаных ДТЗ, у якіх 1032 чалавекі загінулі, 5527 атрымалі траўмы. Першае месца сярод прычынаў ДТЗ займае перавышэньне бясьпечнай хуткасьці, праз што адбылося кожнае шостае здарэньне (821 ДТЗ). Сутыкненьні аўтамабіляў на хуткасьці да 50 км/гадз наносяць адносна лёгкія траўмы пасажырам і кіроўцам, але ўжо пры хуткасьці 80 км/гадз пераважаюць траўмы са сьмяротным канцом. Сутыкненьне ж на хуткасьці 100 км/гадз не дае ніякіх шанцаў выжыць[2].
За 2004—2013 гады ў ДТЗ загінула 14 000 чалавек, а яшчэ 65 000 атрымалі траўмы. Гадавая шкода ад ДТЗ перавышала 2% сукупнага ўнутранага прадукту Беларусі, што адпавядала сярэднесусьветнаму паказчыку. У 2013 годзе на дарогах Беларусі ўпершыню з 1968 году загінула менш за 1000 чалавек. Пры гэтым штодня 14 чалавек атрымлівалі траўмы ў ДТЗ. Людзі ў веку да 25 гадоў траплялі ў дарожна-транспартныя здарэньні ўдвая часьцей за старэйшых[3].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Штогод у ДТЗ гінуць 270 тыс. пешаходаў // Зьвязда : газэта. — 4 траўня 2013. — № 82 (27447). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Колькасьць загінулых у ДТЗ на дарогах Беларусі ў 2012 годзе зьменшылася на 14 працэнтаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 10 студзеня 2013 г. Праверана 11 лістапада 2023 г.
- ^ Валяр'ян Шкленьнік. З жыцьця матацыклістаў // Зьвязда : газэта. — 30 красавіка 2014. — № 80 (276790). — С. 1, 3. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьДарожна-транспартнае здарэньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў