Гішпанская рысь

від каціных

Гішпа́нская рысь (ібэрыйская рысь, пардавая рысь, пірэнэйская рысь; Lynx pardinus) — від клясы сысуноў атраду драпежных сямейства каціных. Раней часта лічылася падвідам рысі звычайнай. На сёньняшні дзень даказана, што гэта два розныя віды, эвалюцыянавалі незалежна адзін ад аднаго ў эпоху плейстацэну. Адрозьніваецца ад апошняй больш сьветлай афарбоўкай і рэзка выяўленымі плямамі, якія надаюць ёй падабенства з афарбоўкай леапарда. Зімой поўсьць чэзьне і робіцца больш тонкай. Яна таксама напалову меншая за звыйчайную рысь, і таму палюе ў асноўным на дробную дзічыну — зайцоў і трусоў, толькі зрэдку нападае на дзіцянят аленяў.

Гішпанская рысь
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадДрапежныя
СямействаКаціныя
РодРысі
Бінамінальная намэнклятура
Lynx pardinus
(Temminck, 1827)
Арэал
Арэал

Постаць рэдагаваць

Даўжыня тулава складае 65—100 см, даўжыня хваста 5—19 см, вышыня 40—50 см, маса 5—15 кг.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць