Гішвід
Гішвід — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Гішвід лац. Gišvid / Hišvid | |
Gisoidis | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Giso + Wid |
Іншыя формы | |
Зьвязаныя імёны | Widugis |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гішвід» |
Паходжаньне
рэдагавацьГісьвіда (Gisoidis) і Відугіс (Widugis[a]) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гез- (-гіз-, -кез-) (імёны ліцьвінаў Геска, Гізель, Гесмонт; германскія імёны Geske, Giesel, Gismondus) паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё'[2], германскага gaizá 'завостраны кій'[3], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4].
Носьбіты
рэдагавацьПанкевічы або Панковічы (Pankiewicz, Pankowicz) Гішвіды (Giszwid) гербу Трубы — літоўскі шляхецкі род[5][6].
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле назвы мясцовасьці Widugiseshova
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 646.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 70.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16—17.
- ^ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 13. — Warszawa, 1916. S. 196.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 9. — Warszawa, 1938. S. 250.