Гістадрут
Вальны саюз работнікаў Зямлі Ізраільскае, або Гістадрут (па-габрэйску: ההסתדרות הכללית של העובדים בארץ ישראל; Вальны саюз работнікаў Зямлі Ізраільскае) — дзяржаўны прафсаюзны цэнтр у Ізраілі. Гістадрут быў створаны ў сьнежні 1920 года ў Хайфе для абароны правоў габрэйкіх работніаў у падмандатнай Палестыне.
Вальны саюз работнікаў Зямлі Ізраільскае | |
па-габрэйску: ההסתדרות הכללית של העובדים בארץ ישראל | |
Дата ўтварэньня | 1 сьнежня 1920 (104 гады таму) |
---|
Пасьля здабыцьця Ізраілем незалежнасьці, Гістадрут стаў асновай рабочага сыянісцкага руху і адной з самых уплывовых устаноў дзяржавы Ізраіль. Апроч выкананьня задачы работніцаага саюзу, ён таксама стаў уладальнікам многіх прадпрыемстваў, утварыўшы цэлы сектар эканомікі. Гістрадрут зьяўляўся другім, пасьля дзяржавы, працадаўцам у краіне[1]. Праз свой эканамічны аддзел, Гістадрут валодаў шматлікімі прадпрыемствамі, у тым ліку найбуйнейшымі прамысловымі кангламератамі краіны, найбуйнейшым банкам краіны Апалім і найбуйнейшай суднаходнай кампаніяй краіны ЗІМ.
У 1985 годзе большасьць даходных прадпрыемстваў Гістадрута была далучаная да дзяржавы, у тым ліку і банк Апалім.
Да 2009 года прафсаюз не прымаў у свае шэрагі работнікаў-мігрантаў. Пасьля шэрагу крытыкі ад эўрапейскіх прафсаюзаў і міжнародных праваабарончых груп, Гістадрут стаў прымаць у сябры работнікаў не габрэйсае нацыянальнасьці і мігрантаў[2].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГістадрут — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў