Гімн Латвіі
Dievs, svētī Latviju (па-беларуску: Божа, блаславі Латвію; праслухаць гімн ) — нацыянальны гімн Латвіі. Словы й музыка: Карл Баўман.
Dievs, svētī Latviju | |
Божа, благаславі Латвію | |
Аўтар словаў | Карл Баўман, 1873 |
---|---|
Кампазытар | Карл Баўман, 1873 |
Краіна | Латвія |
Зацьверджаны | 1920, 1990 |
Скасаваны | 1940 |
Dievs, svētī Latviju у Вікісховішчы |
Тэкст гімну
рэдагавацьDievs, svētī Latviju,
Mūs’ dārgo tēviju,
Svētī jel Latviju,
Ak, svētī jel to!
Kur latvju meitas zied,
Kur latvju dēli dzied,
Laid mums tur laimē diet,
Mūs’ Latvijā!
Пераклад
рэдагавацьБожа, блаславі Латвію,
Нашу дарагую бацькаўшчыну,
Блаславі Латвію,
Ах, блаславі яе!
Дзе квітнеюць дачкі латышоў,
Дзе сьпяваюць сыны латышоў,
Дай нам ісьці туды, да яе ў шчасьці,
Да нашае Латвіі!
Гісторыя
рэдагавацьDievs, svētī Latviju зьявіўся ў 70-х гадох 19 стагодзьдзя падчас нацыянальнага адраджэньня ў Латвіі. Карліс Баўманіс быў першым латыскім кампазытарам, які ўжыў у словах песьні слова «Латвія», якое тады было новым паняцьцем, створаным для адзначэньня ўсіх земляў, населеных латышамі. Слова «Латвія» было народжанае латыскім нацыянальным адраджэньнем, накіраваным супраць уладаў Расейскае імпэрыі, таму хутка слова было забароненае (як «Беларусь», «Літва» і іншыя), а ў тэксьце песьні замененае на больш агульнае і нэўтральнае «Балтыя». Песьня была ўпершыню выкананая падчас першага Фэстывалю песень у Рызе, у чэрвені 1873. 18 лістапада 1918 году, у дзень абвяшчэньня Латыскае Рэспублікі, Dievs, sveti Latviju стаўся нацыянальным гімнам.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- [1] (націсьніце на словы: Kārļa Baumaņa komponēto mūziku)
- Латвійскі гімн — MP3 вэрсія