Гімн Украіны
«Ще не вмерла України і слава, і воля» — нацыянальны гімн Украіны, адзін з галоўных дзяржаўных сымбаляў Украіны, нараўне са сьцягам і гербам.
Гімн України | |
Гімн Украіны | |
Аўтар словаў | Павал Чубінскі, 1862 |
---|---|
Кампазытар | Міхайла Вярбіцкі, 1863 |
Краіна | Украіна |
Зацьверджаны | 1917, 15 студзеня 1992 г. (афіцыйная рэдакцыя 6 сакавіка 2003 г. — «Закон пра гімн») |
Скасаваны | Гімн Украінскай ССР |
Гімн України у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУкраінскі этнограф, фальклярыст і паэт Павал Чубінскі напісаў увосень 1862 году патрыятычны верш «Ще не вмерла Україна», тэкст якога фактычна стаў нацыянальным гімнам яшчэ да таго, як Украіна стала незалежнай дзяржавай.
Верш хутка стала вельмі папулярным. Доказам гэтага стала тое, што ўжо 20 лістапада начальнік жандармэрыі Далгарукаў распарадзіўся аб высыланьні Чубінскага «з-за шкоднага ўплыву на думкі народу» пад паліцэйскі нагляд у Архангельскую губэрню.
У 1863 годзе верш упершыню быў апублікаваны ў часопісе «Мета» (нумар 4). Гэты патрыятычны тэкст таксама прыцягнуў увагу царкоўных дзеячаў. Адзін зь іх, каталіцкі сьвятар Міхайла Вярбіцкі, таксама вядомы кампазытар свайго часу, склаў музыку, спачатку для вакалу, пазьней з аркестравым суправаджэньнем. У 1865 годзе верш быў апублікаваны перакладзеным на музыку, з нотамі.
У пэрыяд з 1917 па 1920 гг. «Ще не вмерла Україна» выконвалася як нацыянальны гімн Украінскай Народнай Рэспублікі.
6 траўня 2003 году паводле закону «Аб нацыянальным гімне Ўкраіны» словы першай страфы і прыпеву Паўла Чубінскага (зь некаторымі зьменамі тэксту) на музыку Міхайлы Вярбіцкага былі прынятыя Вярхоўнай Радай у якасьці нацыянальнага гімна Ўкраіны.
Тэкст
рэдагавацьСучасны тэкст гімна
рэдагавацьЗацьверджаны 6 сакавіка 2003 Вярхоўнай Радай. У якасьці гімну зацьверджаны першы куплет і прыпеў (вылучаныя паўтлустым шрыфтам):
Арыгінальны тэкст на ўкраінскай мове | Даслоўны пераклад на беларускую мову |
---|---|
|
|
Падобныя песьні іншых славянскіх народаў
рэдагаваць- Jeszcze Polska nie zginęła (Гімн Польшчы)
- Još Hrvatska ni propala (Гімн Харватыі)